Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕРАМІІ 3:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І дам вам пастыраў паводле сэрца Майго і яны будуць пасьвіць вас разумна і разважна.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І дам вам пастыраў паводле сэрца Майго, якія будуць пасьвіць вас зь веданьнем і добрым розумам.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І дам вам пастыраў паводле сэрца Майго, і будуць яны пасвіць вас разумна і разважліва.

Глядзіце раздзел



ЕРАМІІ 3:15
20 Крыжаваныя спасылкі  

Вусны праведнага пасьвяць многіх, а бязглуздыя паміраюць ад нястачы розуму.


І Я пастаўлю над імі пастыраў, і яны будуць пасьвіць іх; і ня будуць яны больш палохацца і баяцца, і ня будуць загубленыя, кажа ГОСПАД.


Паслухайце слова ГОСПАДА, народы, і абвясьціце на астравах далёкіх, і кажыце: “Той, Які расьцярушыў Ізраіля, зьбярэ яго, і будзе пільнаваць яго, як пастух статак свой”.


«Сыне чалавечы, прароч супраць пастыраў Ізраіля, прароч і кажы пастырам: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Гора пастырам Ізраіля, якія пась­вяць самі сябе! Ці ж пастыры не павінны пасьвіць авечак?


І Я пастаўлю для іх аднаго пастыра, слугу Майго Давіда, і ён будзе пасьвіць іх. Ён бу­дзе пасьвіць іх, і ён будзе для іх пастырам.


І слуга Мой, Давід, будзе валадаром над імі, і пастыр адзін будзе для ўсіх іх, і яны будуць хадзіць паводле судоў Маіх, і пастановы Мае бу­дуць захоўваць, і будуць выкон­ваць іх.


А Госпад сказаў: «Хто ёсьць верны і мудры аканом, якога пан паставіць над слугамі сваімі раздаваць ім у свой час меру хлеба?


Дык сьцеражыце самі сябе і ўвесь статак, у якім Дух Сьвяты паставіў вас за епіскапаў пасьвіць царкву Божую, якую Ён здабыў уласнай крывёю.


А мудрасьць мы гаворым сярод дасканалых, але мудрасьць ня гэтага веку і не князёў гэтага веку, што зьнішчаюцца,


як нованароджаныя немаўляты, зажадайце чыстага слоўнага малака, каб ад яго вы расьлі,


Але цяпер валадараньне тваё не патрывае. ГОСПАД знайшоў сабе чалавека паводле сэрца Свайго і паставіў яго ГОСПАД правадыром народу Свайго, бо ты не захаваў таго, што загадаў табе ГОСПАД».