І начальнік целаахоўнікаў узяў Сэраю сьвятара і другога сьвятара Сафонію, і трох вартаўнікоў парогаў.
ЕРАМІІ 20:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачуў Пашхур, сын Імэра, сьвятар, які быў начальнікам і наглядчыкам над Домам ГОСПАДА, Ярэмію, які прарочыў словы гэтыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі Пасхор, сын Эмэраў, сьвятар, ён жа і наглядчык у доме Гасподнім, пачуў, што Ерамія прароча вымавіў словы гэтыя, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І Пасур, сын Эмэра, святар, які быў пастаўлены кіраўніком у доме Госпада, пачуў, як Ярэмія праракаваў гэтымі словамі; |
І начальнік целаахоўнікаў узяў Сэраю сьвятара і другога сьвятара Сафонію, і трох вартаўнікоў парогаў.
і Азарыя, сын Хілкіі, сына Мэшуляма, сына Цадока, сына Мэраёта, сына Ахітува, начальнік у Доме Божым,
І князі ягоныя давалі ахвотна народу, сьвятарам і лявітам. Хількія, Захарыя і Ехіэль, начальнікі ў Доме Божым, далі сьвятарам на ахвяру пасхальную дзьве тысячы шэсьцьсот [авечак] і трыста валоў.
А ты, Пашхур, і ўсе хатнія дому твайго пойдзеце ў палон. І ты пойдзеш у Бабілон, і там памрэш, і будзеш пахаваны ты і ўсе, хто любіць цябе, якім ты прарочыў фальшыва”».
"ГОСПАД паставіў цябе сьвятаром на месца Егаяды сьвятара, каб ты быў наглядчыкам у Доме ГОСПАДА над кожным чалавекам, які шалее і прарочыць, каб яго аддаў у вязьніцу і ў кайданы.
І разгневаліся князі на Ярэмію, і білі яго, і ўкінулі ў вязьніцу ў доме Ёнатана пісара, бо з яго зрабілі вязьніцу.
Калі яны гаварылі да народу, сталі перад імі сьвятары, і начальнікі варты сьвятыні, і садукеі,
Калі ж пачулі словы гэтыя сьвятар, і начальнік варты сьвятыні, і першасьвятары, зьбянтэжыліся, што б гэта сталася?