І сказаў Ільля народу: «Я адзін застаўся з прарокаў ГОСПАДА, а прарокаў Баала — чатырыста пяцьдзясят.
ЕРАМІІ 2:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьвятары не казалі: “Дзе ГОСПАД?” І тыя, што трымаюць Закон, ня ведалі Мяне; і пастухі паўсталі супраць Мяне, і прарокі прарочылі на карысьць Баала і пайшлі за тымі, якія не даюць дапамогі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сьвятары не казалі: дзе Гасподзь? і настаўнікі закона ня ведалі Мяне, і пастыры адпаліся ад Мяне, і прарокі прарочылі ў імя Валаала і хадзілі сьледам за тымі, якія не дапамагаюць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Святары не казалі: “Дзе ёсць Госпад?” І заканадаўцы не ведалі Мяне, і пастыры паўсталі супраць Мяне, і прарокі прарочылі на карысць Баала і хадзілі за тым, што не дае дапамогі. |
І сказаў Ільля народу: «Я адзін застаўся з прарокаў ГОСПАДА, а прарокаў Баала — чатырыста пяцьдзясят.
І прайшоў поўдзень, а яны ўсё прарочылі аж да часу складаньня ахвяраў хлебных, але не было ані голасу, ані адказу, ані ўвагі [да малітвы іхняй].
І сказаў ім Ільля: «Схапіце прарокаў Баала, і няхай ніводзін з іх не ўцячэ!» І схапілі іх, і завёў іх Ільля да ручая Кішон, і там пазабіваў іх.
А гэтыя блукаюць ад віна, і ад сікеры хістаюцца, сьвятар і прарок блукаюць ад сікеры, напіліся віна, хістаюцца ад сікеры, блукаюць у відзежы, спатыкаюцца ў пастановах [сваіх].
Бо выліў на вас ГОСПАД духа сну, заплюшчыў вочы вашыя, і прарокаў, і галоваў вашых, і відушчых зацемрыў.
і ўсе яны будуць асаромленыя, бо [гэты] народ ня будзе ім карысны, і не дапаможа ім, і ня дасьць прыбытку, але будзе ім на сорам і на ганьбу.
Бо неразумныя [былі] пастыры і не зьвярталіся да ГОСПАДА, таму не пашанцавала ім, і ўвесь статак іхні расьсеяўся.
Шматлікія пастухі разбурылі вінаграднік Мой, стапталі ўласнасьць Маю і зрабілі поле Маё ўлюблёнае пустыняй бязьлюднай.
«ГОСПАДЗЕ, сіла мая і цьвярдыня мая, і прыстанішча маё ў дзень трывогі! Да Цябе прыйдуць народы ад канцоў зямлі і скажуць: “Толькі хлусню і марнасьць атрымалі ў спадчыну бацькі нашыя, і няма ад іх карысьці”.
І яны сказалі: «Хадземце і змовімся супраць Ярэміі, бо ня зьнік Закон у сьвятара, і рада ў мудраца, і слова ў прарока. Хадземце, ударым яго языком, і не зьвяртайма ўвагі на ўсе словы ягоныя».
Ці [нейкі] народ зьмяніў багоў? А яны зусім ня Бог! А народ Мой зьмяніў славу сваю на тое, што ня можа дапамагчы!
І яны не казалі: “Дзе ГОСПАД, Які вывеў нас з зямлі Эгіпецкай, вёў нас праз пустыню, праз зямлю неабжытую і поўную ямаў, праз зямлю сухую і цёмную, праз зямлю, па якой ніхто ня ходзіць, і ніводзін чалавек там не жыве?”
Бо неразумны народ Мой, ня ведае Мяне; сыны дурныя і бязглуздыя; мудрыя, каб чыніць зло, але добрага рабіць ня ўмеюць.
прарокі прарочаць ілжыва, сьвятары навучаюць як хочуць, і народ Мой любіць гэта. Але што вы будзеце рабіць, калі [прыйдзе] гэтаму канец?”
але пайшлі паводле закамянеласьці сэрца свайго і за Баалам, як навучылі іх бацькі іхнія”.
Сьвятары ейныя парушаюць Закон Мой, паганяць сьвятыні Мае, не аддзяляюць сьвятое ад несьвятога і не адрозьніваюць чыстага ад нячыстага, і ад суботаў Маіх адвярнулі вочы свае, і Я зьняважаны сярод іх.
«Сыне чалавечы, прароч супраць пастыраў Ізраіля, прароч і кажы пастырам: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Гора пастырам Ізраіля, якія пасьвяць самі сябе! Ці ж пастыры не павінны пасьвіць авечак?
Зьнішчаны народ Мой, бо няма веданьня. За тое, што ты адкінуў веданьне, і Я адкіну цябе ад сьвятарства Майго. І як ты забыўся пра Закон Бога твайго, і Я таксама забудуся пра сыноў тваіх.
Якая карысьць ад выявы, якую выразаў майстар, ад [ідала] літага, вучыцеля хлусьні, бо спадзяецца стваральнік ягоны на працу сваю, робячы ідала нямога.
Бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? Або што дасьць чалавек у выкуп за душу сваю?
Гора вам, законьнікі, што вы ўзялі ключ разуменьня: самі не ўвайшлі і тым, што ўваходзілі, забаранілі».
І вы не спазналі Яго, а Я ведаю Яго, і калі скажу, што ня ведаю Яго, буду падобны да вас хлус. Але Я ведаю Яго і захоўваю слова Ягонае.
але адмаўляемся тайных [учынкаў] сораму, ня ходзячы падступна і не перакручваючы Слова Божага, але выяўленьнем праўды адрэкамэндоўваем сябе сумленьню кожнага чалавека перад Богам.
Яны вучаць Якуба пастановам Тваім і [навучаюць] Ізраіля Закону Твайму; і паляць кадзіла ў ноздры Твае, і цэласпаленьні — на ахвярніку Тваім.
Не адварочвайцеся [ад Яго] і не хадзіце за марнасьцямі, якія не дапамогуць вам і ня выратуюць вас, бо яны — марнасьць.