Ці ты спадзяешся на Эгіпет, на гэты надламаны кій з трысьнёгу, які, калі хто абапрэцца на яго, уваходзіць у далонь і прабівае яе. Такі фараон, валадар Эгіпецкі, для ўсіх, хто на яго спадзяецца.
ЕРАМІІ 2:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама сыны Нофу і Тахпанхэсу абгалілі табе галаву. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сыны Мэмфіса і Тафны аб'елі цемя тваё. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Нават сыны Мемфіса і Тапнэса абголяць табе галаву. |
Ці ты спадзяешся на Эгіпет, на гэты надламаны кій з трысьнёгу, які, калі хто абапрэцца на яго, уваходзіць у далонь і прабівае яе. Такі фараон, валадар Эгіпецкі, для ўсіх, хто на яго спадзяецца.
І фараон Нэхо ўвязьніў яго ў Рыўлі, у зямлі Хамат, каб не валадарыў ён у Ерусаліме, і наклаў на краіну даніну — сто талентаў срэбра і талент золата.
Здурнелі князі Цаану, падманутыя князі Нофу, ашукалі Эгіпет старшыні плямёнаў ягоных.
Мы бунтуемся і хлусім супраць ГОСПАДА, і адступіліся ад Бога нашага; гаворым пра прыгнёт і здраду, падманваем і нараджаем у сэрцы словы фальшывыя,
і разальецца ў Юдзе, і затопіць [яго], і падымецца высока аж да шыі, і крылы ейныя будуць раскінутыя на ўсю шырыню зямлі тваёй, Іммануэль!»
Слова, якое было да Ярэміі адносна ўсіх Юдэяў, якія жылі ў зямлі Эгіпецкай, якія жылі ў Мігдоле, у Тахпанхэсе, у Нофе і ў зямлі Патрос, кажучы:
«Паведаміце Эгіпту і паслухайце ў Мігдоле, паслухайце ў Нофе і Тахпанхэсе! Скажыце: “Стань і рыхтуйся, бо меч праглыне [ўсё] вакол цябе”.
Падрыхтуй рэчы на выгнаньне, жыхарка, дачка Эгіпту, бо Ноф стане пустэчаю, і будзе спалены, без жыхароў.
У ценю Хешбону стануць зьнясіленыя ўцекачы, але агонь выйдзе з Хешбону, і полымя — з сярэдзіны Сыгону, і праглыне бакі Мааву і цемя сыноў бунту.
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: “Я зьнішчу ідалаў і зраблю канец балванам з Нофу, і ня будзе больш князя ў зямлі Эгіпецкай. І Я спашлю страх на зямлю Эгіпецкую.
І Я спашлю агонь на Эгіпет; будзе качацца ад болю Сін, і Но будзе здабыты, а на Ноф [прыйдуць] ворагі ўдзень.
Бо вось, прыйдуць яны з прычыны зьнішчэньня. Эгіпет зьбярэ іх, Мэмфіс іх пахавае, каштоўнае срэбра іхняе атрымае ў спадчыну крапіва, церні будуць у намётах іхніх.
Да Гада сказаў: «Дабраслаўлёны той, хто пашырае Гада! Як леў будзе ён жыць, ён разарве рамяно і цемя.