І я быў быццам ягнятка ціхае, якога вядуць на зарэз, і ня ведаў, што супраць мяне яны задумалі думкі [ліхія]: “Зьнішчым дрэва з пладамі і сьсячэм яго з зямлі жывых. Няхай імя ягонае ня ўзгадваецца болей”.
ЕРАМІІ 11:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ніхто з іх не застанецца, бо Я навяду ліха на людзей з Анатоту ў год наведваньня іхняга”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І астатку ня будзе ад іх; бо Я навяду бедства на мужоў Анатота ў год наведваньня іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ніхто з іх не застанецца, бо Я навяду няшчасце на людзей Анатота, год пакарання іх». |
І я быў быццам ягнятка ціхае, якога вядуць на зарэз, і ня ведаў, што супраць мяне яны задумалі думкі [ліхія]: “Зьнішчым дрэва з пладамі і сьсячэм яго з зямлі жывых. Няхай імя ягонае ня ўзгадваецца болей”.
Дзеля гэтага шлях іхні будзе сьлізкі для іх, у цемры будуць спатыкацца і ўпадуць, бо Я прывяду на іх ліха ў год наведваньня іхняга, кажа ГОСПАД.
Вось, Я чуваю над вамі на зло, а не на дабро. І загінуць усе мужы Юды, якія ў зямлі Эгіпецкай, ад мяча і голаду аж да зьнішчэньня іх.
Найміты ягоныя пасярод яго як цяляты кормныя, але і яны вярнуліся і ўцяклі разам, ня вытрымалі, бо прыйшоў на іх дзень загубы іхняй, час наведваньня іхняга.
Хто ўцячэ ад жаху, упадзе ў яму, а хто вылезе з ямы, будзе схоплены ў пастку, бо Я прывяду на Мааў год наведваньня іхняга, кажа ГОСПАД.
Ці ж за гэта Я ня буду караць іх, кажа ГОСПАД, і ці ж народу такому не адпомсьціць душа Мая?
Ці ж Я за гэта ня буду караць, кажа ГОСПАД, і ці народу такому не адпомсьціць душа Мая?
Пазабівайце ўсіх валоў ейных, няхай ідуць яны на зарэз. Гора ім, бо надыйшоў дзень іхні, час наведваньня іхняга.
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў: “Абіраючы, абяруць, як вінаград, рэшту Ізраіля. Выцягні руку тваю, як вінаградар да гронак”.
Яны павінны саромецца, бо брыдоту рабілі. Але сорамам яны не саромяцца і чырванець ня ўмеюць. Дзеля таго ўпадуць яны паміж тых, якія падаюць, і ў час, калі Я наведваю іх, яны спатыкнуцца, кажа ГОСПАД.
Прыйдуць дні наведваньня, прыйдуць дні адплаты. Ізраіль даведаецца, што прарок здурнеў, і ашалеў чалавек духа з прычыны мноства беззаконьня твайго і вялікай варожасьці [да Бога].
І станецца дом Якуба агнём, а дом Язэпа — полымем, а дом Эзава — саломай, і яны будуць палаць супраць іх, і ня будзе пазасталых у доме Эзава, бо ГОСПАД прамовіў [гэта].
Найлепшы з іх — як церне, правы — як жываплот. Дзень вартаўнікоў Тваіх і наведваньня Твайго надыйшоў; цяпер будзе зьбянтэжанасьць у іх.
і зьнішчаць дашчэнту цябе, і дзяцей тваіх у табе, і не пакінуць у табе камяня на камяні дзеля таго, што не зразумеў ты час адведзінаў тваіх».