Калі ўзыйшла зараніца, анёлы прысьпешвалі Лота, кажучы: «Уставай, бяры жонку тваю і дзьве дочкі твае, якія тут, каб не загінуў ты праз беззаконьні гораду гэтага».
ЕЗЭКІІЛЯ 7:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Прыйшла доля твая, жыхару зямлі. Надыйшоў час. Блізкі дзень гора, і няма крыку радасьці на гарах. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дайшла ліхата да цябе, жыхар зямлі! прыходзіць час, набліжаецца дзень смуты, а не вясёлых гуканьняў у горах. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Надышла на цябе няшчасная доля, о жыхар зямлі; надышоў час, блізкі дзень гора, і няма радасці на ўзгорках. |
Калі ўзыйшла зараніца, анёлы прысьпешвалі Лота, кажучы: «Уставай, бяры жонку тваю і дзьве дочкі твае, якія тут, каб не загінуў ты праз беззаконьні гораду гэтага».
Спынілася радасьць і вясёласьць у садах, і ў вінаградніках ня радуюцца і не ўсклікаюць [вясёла]. Віно ў тоўчнях не выціскае выціскальшчык, Я спыніў гоман [радасьці].
[Прыйшоў] час вечаровы, і вось, вусьціш! І перад раніцай ужо няма яго. Гэткая доля тых, якія нас рабавалі, такі лёс крыўдзіцеляў нашых.
Бо гэта дзень замяшаньня, стаптаньня і бязладзьдзя, [дзень] Госпада, ГОСПАДА Магуцьцяў у даліне Відзежу, [дзень] руйнаваньня муроў і крыку на гарах.
«Ты зьвёў мяне, ГОСПАДЗЕ, і я быў зьведзены, Ты дужэйшы [за мяне] і перамог мяне, я стаўся пасьмешышчам увесь дзень, усе зьдзекуюцца з мяне.
Пазабівайце ўсіх валоў ейных, няхай ідуць яны на зарэз. Гора ім, бо надыйшоў дзень іхні, час наведваньня іхняга.
Дзеля гэтага скажы ім: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Ужо ня будзе затрымлівацца кожнае слова Маё. Слова, якое Я прамоўлю, споўніцца, кажа Госпад ГОСПАД”».
Прыходзіць час, набліжаецца дзень. Хто купляе, няхай ня цешыцца, і хто продае, няхай не сумуе, бо [надыходзіць] лютасьць на ўсю грамаду ягоную.
Гора дню гэтаму, бо блізка дзень ГОСПАДА, ён прыйдзе як спусташэньне ад Усемагутнага.
Бо Ён — Той, Які фармуе горы і стварае вецер, і выяўляе чалавеку думкі Свае, робіць зараніцу цемраю і крочыць па ўзгорках зямлі; ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, — імя Ягонае.
Бо час пачацца суду ад дому Божага. А калі спачатку ад нас, дык які канец тых, якія не скарыліся Эвангельлю Божаму?