І сказаў валадар Ёаву, начальніку войска, які быў пры ім: «Абыйдзі ўсе калены Ізраіля ад Дану аж да Бээр-Шэвы і палічы народ, каб я ведаў лік народу».
ЕЗЭКІІЛЯ 48:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось імёны каленаў. Ад канца паўночнага ў бок шляху на Хэтлён, як ісьці да Хамату, да Хацар-Энону, на мяжы Дамаску, на поўначы ў бок Хамату, ад усходу да захаду, — частка Дана. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось імёны плямёнаў. На паўночным краі дарогі ад Хэтлона, якая вядзе ў Эмат, Гацар-Энон, ад паўночнай мяжы Дамаска па дарозе да Эмата: усё гэта ад усходу да мора адзін надзел Дану. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «І вось імёны пакаленняў: у межах поўначы, ідучы ў напрамку Гэталона да ўваходу ў Эмат, Асарэнон — межы Дамаска да поўначы каля Эмата — будзе ад усходу аж да мора, атрымае Дан адну частку ва ўласнасць. |
І сказаў валадар Ёаву, начальніку войска, які быў пры ім: «Абыйдзі ўсе калены Ізраіля ад Дану аж да Бээр-Шэвы і палічы народ, каб я ведаў лік народу».
Гэта кажа Госпад ГОСПАД: «Гэта мяжа, у якой вы ўспадкаеміце зямлю для дванаццаці каленаў Ізраіля. Язэп [будзе мець] дзьве часткі.
А з боку заходняга — Мора Вялікае ад мяжы аж да месца насупраць уваходу ў Хамат. Гэта бок заходні.
І станецца, што ў тым калене, у якім жыве прыхадзень, дасьцё яму спадчыну ягоную, кажа Госпад ГОСПАД.