I прыйшлі яны ў Гарэн-Гаатад на другім баку Ярдану, і галасілі там галашэньнем вялікім і вельмі жалосным; і ўчыніў [Язэп] жалобу па бацьку сваім сем дзён.
ЕЗЭКІІЛЯ 3:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я прыйшоў да выгнанцаў у Тэль-Авіве, якія жылі над ракою Кевар, і сядзеў там, дзе яны сядзяць, і жыў там сем дзён сярод іх аслупянелы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшоў я да пераселеных у Тэль-Авіў, якія жывуць каля ракі Хавар, і спыніўся там, дзе яны жылі, і правёў сярод іх сем дзён у зьдзіўленьні. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыйшоў я да перасяленцаў у Тэль-Абіб, да тых, якія пражывалі над ракою Кэбар, і сеў, дзе яны сядзелі, і застаўся там, уражаны, на сем дзён між імі. |
I прыйшлі яны ў Гарэн-Гаатад на другім баку Ярдану, і галасілі там галашэньнем вялікім і вельмі жалосным; і ўчыніў [Язэп] жалобу па бацьку сваім сем дзён.
І сядзелі з ім на зямлі сем дзён і сем начэй, і ніхто з іх ня мог сказаць яму слова, бо бачылі, што боль ягоны вельмі вялікі.
Пра прарокаў. «Разрываецца сэрца маё ў нутры маім, дрыжаць усе косткі мае. Я стаўся, як п’яны, як муж, які перапоўнены віном з прычыны ГОСПАДА і сьвятых словаў Ягоных.
І сталася ў трыццатым годзе, у чацьвёртым [месяцы], у пятым [дні] месяца, і я [стаяў] сярод выгнанцаў над ракою Кевар. Адкрыліся нябёсы, і я бачыў відзеж Божы.
было слова ГОСПАДА да Эзэкіэля, сына Бузі, сьвятара, у зямлі Халдэйцаў над ракою Кевар. І была там над ім рука ГОСПАДА.
І я ўстаў, і пайшоў у даліну, і вось, там [была] слава ГОСПАДА, такая, як слава, якую я бачыў над ракою Кевар. І я ўпаў на аблічча маё.
І выгляд таго, што я бачыў, такі, як выгляд таго, што я бачыў, калі прыйшоў, каб зьнішчыць горад, выгляд такі, як выгляд таго, што я бачыў над ракой Кевар. І я ўпаў на аблічча маё.
Я пачуў, і задрыжэла нутро маё, ад голасу [гэтага] затрымцелі вусны мае, гнілізна ўвайшла ў косткі мае, і я калачуся на месцы сваім. Але я маю быць у супакоі ў дзень бедства, калі прыйдзе на народ гэты той, хто пераможа [нас].