ЕЗЭКІІЛЯ 27:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і скажы Тыру, які жыве каля ўваходу ў мора і гандлюе з народамі на астравах шматлікіх: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Тыр, ты сказаў: “Я — [карабель] дасканалай прыгажосьці!” Біблія (пераклад В. Сёмухі) і кажы Тыру, які пасяліўся на выступах у моры і гандлюе з народамі на многіх выспах: так кажа Гасподзь Бог: Тыру! ты кажаш: «я дасканаласьць прыгажосьці!» Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і скажы Тыру, што жыве ля ўваходу ў мора і гандлюе з народамі на астравах многіх: гэта кажа Госпад Бог: “О Тыр, ты сказаў: “Я дасканала прыгожы!” |
Ён выцягнуў руку Сваю над морам, затрос валадарствамі. ГОСПАД загадаў адносна Ханаану, каб зьнішчыць цьвярдыню ягоную,
І паспадзявалася ты на прыгажосьць тваю, і чужаложыла дзеля [славы] імя твайго, і чыніла распусту з кожным, хто праходзіў, хто надарыўся.
І разрабуюць багацьці твае, і забяруць тавары твае, і зруйнуюць муры твае, і дамы твае багатыя разбураць, а камяні твае, і дрэва тваё, і парахно тваё кінуць у сярэдзіну мора.
Яны будуць галасіць дзеля цябе і скажуць табе: “Як ты загінуў, як адарваны ад мора, горад слаўны, які быў моцным на моры, ты і жыхары твае, якія прыносілі страх свой усім жыхарам ягоным!
бо віном ярасьці распусты сваёй яна напаіла ўсе народы, і валадары зямныя распусьнічалі з ёю, і купцы зямныя ўзбагаціліся з моцы раскошы яе».