Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ЕЗЭКІІЛЯ 24:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Назьбірай дроваў, распалі агонь, звары мяса, запраў прыправамі, і няхай косткі згараць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Дадай дроў, раскладзі агонь, вывары мяса; хай усё загусьне і косткі перагараць.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Назбірай дроў, распалі агонь, звары мяса аж да гатоўнасці і вылі поліўку, і хай косткі згараць.

Глядзіце раздзел



ЕЗЭКІІЛЯ 24:10
7 Крыжаваныя спасылкі  

I варыў Якуб страву, і Эзаў прыйшоў з поля, і быў ён стомлены.


Багацьце тваё, усе скарбы твае Я аддам на рабунак, [зьні­ш­чу] ўзвышшы твае за ўсе грахі твае ў-ва ўсіх межах тваіх.


І Я аддам усе багацьці гораду гэтага, увесь набытак ягоны і ўсе каштоўнасьці ягоныя, і ўсе скарбы валадароў Юды Я аддам у рукі ворагаў іхніх, каб іх зрабавалі, і забралі, і вывезьлі ў Бабілон.


Прыгнятальнік выцягнуў руку сваю на ўсе каштоўныя рэчы ейныя, яна бачыла, што ўвайшлі ў сьвятыню ейную пагане, пра якіх Ты загадаў, што яны ня ўвойдуць у царкву Тваю.


Разявілі пашчы свае на цябе ўсе ворагі твае, сьвіш­чуць і скрыгочуць зубамі, кажуць: «Мы праглынулі [яе]! Гэта сапраўды той дзень, якога мы чакалі, мы знайшлі яго, мы бачылі».


І пастаў гэты кацёл пусты на вугольлі, каб ён разагрэўся і разгарэлася медзь ягоная, каб у нутры ягоным растапілася нячыстасьць ягоная і каб зьнікла іржа ягоная.


Дзеля гэтага так кажа Гос­пад ГОСПАД: “Гора гораду крыві! Я таксама павялічу вогнішча.