бо з прычыны распусьніцы галеюць да бохана хлеба, і чужаложніца цікуе на дарагую душу.
ЕЗЭКІІЛЯ 13:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І скажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Гора тым, якія шыюць стужкі на ўсе локці рук сваіх і робяць хусткі ўсякага кшталту на галовы, каб лавіць душы. Вы ловіце душы народу Майго, а душы свае [хочаце] захаваць пры жыцьці? Біблія (пераклад В. Сёмухі) і скажы: так кажа Гасподзь Бог: гора тым, якія шыюць чарадзейныя мяшэчкі пад пахі і робяць пакрывалы на галаву ўсякага росту, каб лавіць душы! Няўжо, ловячы душы народу Майго, вы ўратуеце вашыя душы? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і кажы: «Гэта кажа Госпад Бог: “Гора тым, што шыюць стужкі на ўсе перагібы рукі і робяць хусткі ўсякага кшталту на галаву, каб лавіць душы. Няўжо вы ловіце душы народа Майго і свае душы хочаце зберагчы пры жыцці? |
бо з прычыны распусьніцы галеюць да бохана хлеба, і чужаложніца цікуе на дарагую душу.
І скажуць: “Госпадзе ГОСПАДЗЕ! Падманваючы, падмануў Ты народ гэты і Ерусалім, калі казаў: "Супакой будзе вам", а вось меч дакрануўся да душы”.
За тое вось, што яны ўводзілі ў зман народ Мой, кажучы: “Мір”, а міру няма, і калі будаваўся мур, яны тынкавалі яго,
[Дзе] прарокі Ізраіля, якія прарочаць пра Ерусалім, і бачаць пра яго відзежы міру? І дзе мір?" — кажа Госпад ГОСПАД”.
Дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць стужак вашых, якімі вы ловіце душы, як птушак, і Я пазрываю іх з рамёнаў вашых, і выпушчу душы, якія вы злавілі, як птушак.
І Я пазрываю хусткі вашыя і вызвалю народ Мой з рук вашых, і больш ня будзе ён здабычай у руках вашых, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.
Змова прарокаў ейных пасярод яе, яны як ільвы рыклівыя, што разьдзіраюць здабычу; яны жаруць душы, забіраюць багацьці і каштоўнасьці і памнажаюць удоваў пасярод яе.
каб мы не былі больш немаўлятамі, якіх хістае і захапляе ўсякі вецер вучэньня ў хітрыках чалавечых, у подступе хітрага падману,
Бо будзе час, калі здаровага навучаньня цярпець ня будуць, але паводле сваіх пажаданьняў будуць выбіраць сабе настаўнікаў, якія лашчаць слых,
вочы маюць поўныя чужалоства і нясупыннага грэху, яны прывабліваюць душы неўгрунтаваныя; дзеці праклёну, яны маюць сэрцы, спрактыкаваныя ў хцівасьці.