Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕЗЭКІІЛЯ 13:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

20 Дзеля гэтага так кажа Гос­пад ГОСПАД. Вось, Я супраць стужак вашых, якімі вы ловіце душы, як птушак, і Я пазрываю іх з рамёнаў вашых, і выпушчу душы, якія вы злавілі, як птушак.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

20 Таму так кажа Гасподзь Бог: вось, Я на вашыя чарадзейныя мяшэчкі, якімі вы там ловіце душы, каб яны прыляталі, і вырву іх з-пад мышцаў вашых і пушчу на свабоду душы, якія вы ловіце, каб прыляталі да вас.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

20 Дзеля таго вось што кажа Госпад Бог: «Вось, Я выступлю супраць стужак, якімі вы ловіце душы, як птушак, і пазрываю іх з рук вашых; і душы, якія вы захапілі, выпушчу на волю, як птушак,

Глядзіце раздзел Копія




ЕЗЭКІІЛЯ 13:20
6 Крыжаваныя спасылкі  

І скажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Гора тым, якія шыюць стужкі на ўсе локці рук сваіх і робяць хусткі ўсякага кшталту на галовы, каб лавіць душы. Вы ловіце душы народу Майго, а душы свае [хочаце] захаваць пры жыцьці?


Вы зьнеслаўляеце Мяне перад народам Маім за жменю ячменю і кавалак хлеба, забіваючы душы, якія не павінны памерці, і ашчаджаючы душы, якія ня маюць жыць, калі падманваеце народ Мой, які слухае падман.


І Я пазрываю хусткі вашыя і вызвалю народ Мой з рук вашых, і больш ня будзе ён здабычай у руках вашых, і вы даведаецеся, што Я — ГОСПАД.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы