І прасіў Давід Бога за хлопчыка, і посьціў Давід пастом, і прыйшоў [у Дом Божы], і начаваў [там], і ляжаў на зямлі.
ДРУГІ ЗАКОН 9:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І я ляжаў перад абліччам ГОСПАДА як раней, сорак дзён і сорак начэй, ня еў хлеба і ня піў вады дзеля ўсіх грахоў вашых, якіх вы дапусьціліся, чынячы зло ў вачах ГОСПАДА, і змусілі Яго да гневу, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўпаўшы прад Госпадам, маліўся я, як раней, сорак дзён і сорак ночаў, хлеба ня еў і вады ня піў, за ўсе грахі вашыя, якімі вы зграшылі, зрабіўшы ліхое ў вачах Госпада і раздражніўшы Яго; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і ўпаў я перад Госпадам, як раней, сорак дзён і начэй не еў хлеба і не піў вады дзеля ўсіх грахоў вашых, якіх вы дапусціліся супраць Госпада і раздражнілі Яго да гневу, |
І прасіў Давід Бога за хлопчыка, і посьціў Давід пастом, і прыйшоў [у Дом Божы], і начаваў [там], і ляжаў на зямлі.
І ён устаў, і еў, і піў, і, падсілкаваны гэтаю ежаю, ішоў сорак дзён і сорак начэй аж да гары Божай Харэў.
І ўстаў Эзра спрад Дому Божага, і пайшоў у пакой Егаханана, сына Эліяшыва, і прыйшоў туды. Хлеба ён ня еў і вады ня піў, бо ён быў у жалобе з прычыны здрады тых, што вярнуліся з палону.
І сказаў Ён, што вынішчыць іх, калі б не Майсей, выбранец Ягоны, які стаў у выломе перад абліччам Ягоным, каб адвярнуць ярасьць Ягоную, каб Ён ня вынішчыў іх.
I быў там [Майсей] з ГОСПАДАМ сорак дзён і сорак начэй, хлеба ня еў і вады ня піў, і напісаў на табліцах словы запавету, Дзесяць словаў.
і сказаў: «Калі я знайшоў ласку ў вачах Тваіх, Госпадзе, няхай ідзе Госпад сярод нас, бо народ гэты — [народ] з цьвёрдым каркам, і прабач беззаконьні нашыя і грахі нашыя, і мей нас за спадчыну Тваю».
І я стаяў на гары, як у ранейшыя дні, сорак дзён і сорак начэй, і таксама ў гэты раз выслухаў мяне ГОСПАД, і не захацеў ГОСПАД выгубіць цябе.
Сорак дзён і сорак начэй я ляжаў перад абліччам ГОСПАДА і маліў Яго, бо ГОСПАД сказаў, што зьнішчыць вас.
Калі я ўзыйшоў на гару, каб атрымаць табліцы каменныя, табліцы запавету, які заключыў ГОСПАД з вамі, я быў на гары сорак дзён і сорак начэй, ня еў хлеба і ня піў вады.