ДРУГІ ЗАКОН 8:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён выпрабоўваў цябе голадам і карміў цябе маннай, якой ня ведаў ты і ня ведалі бацькі твае, каб даць зразумець табе, што ня толькі хлебам жыве чалавек, але кожным [словам], якое выходзіць з вуснаў ГОСПАДА, будзе жыць чалавек. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён упакорваў цябе, таміў цябе голадам і карміў цябе маннаю, якое ня ведаў ты і ня ведалі бацькі твае, каб паказаць табе, што не адным хлебам жыве чалавек, а ўсякім словам, якое сыходзіць з вуснаў Госпада, жыве чалавек; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён упакорыў цябе нястачай і даў табе есці манну, якой не ведаў ані ты, ані бацькі твае, каб паказаць табе, што не хлебам адзіным жыве чалавек, але кожным словам, якое выходзіць з вуснаў Госпада. |
Ён жа, адказваючы, сказаў яму: «Напісана: “Ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам, што выходзіць з вуснаў Божых”».
І адказаў яму Ісус, кажучы: «Напісана, што ня хлебам адным будзе жыць чалавек, але ўсякім словам Божым».
І вёў я вас сорак гадоў праз пустыню; ня сьцёрліся адзеньні вашыя, сандалы вашыя на нагах вашых не падраліся.
Бо слова гэтае не пустое для вас, але гэта жыцьцё вашае; і праз слова гэтае будуць доўгія дні [вашыя] на зямлі, у якую вы пераходзіце праз Ярдан, каб авалодаць ёю».
Калі я ўзыйшоў на гару, каб атрымаць табліцы каменныя, табліцы запавету, які заключыў ГОСПАД з вамі, я быў на гары сорак дзён і сорак начэй, ня еў хлеба і ня піў вады.