Асаромяцца ўсе, што балванам служаць, што ідаламі сваімі хваляцца. Пакланіцеся Яму, усе богі!
ДРУГІ ЗАКОН 5:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Не рабі сабе статуі і ніякай выявы таго, што на небе высока і што на зямлі нізка, і што ў вадзе ніжэй зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не рабі сабе балвана і ніякай выявы таго, што на небе ўгары і што на зямлі ўнізе і што ў вадзе ніжэй зямлі, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не рабі сабе ідала і ніякай выявы ўсяго таго, што ў небе высока, і што на зямлі ўнізе, і што ў вадзе пад зямлёю. |
Асаромяцца ўсе, што балванам служаць, што ідаламі сваімі хваляцца. Пакланіцеся Яму, усе богі!
Не рабі сабе статуі і ніякай выявы таго, што на небе высока, і што на зямлі нізка, і што ў вадзе ніжэй зямлі.
Не рабіце сабе ідалаў і выяваў, і не стаўляйце слупоў, і каменных фігураў не стаўляйце ў зямлі вашай, каб пакланяцца ім. Бо Я — ГОСПАД, Бог ваш.
Вуснамі ў вусны Я прамаўляю да яго, і адкрыта, а не ў загадках, і ён бачыць ГОСПАДА! Дык чаму адважыліся вы прамаўляць супраць слугі Майго Майсея?»
“Пракляты чалавек, які зробіць выяву рэзьбленую або літую, брыдоту перад ГОСПАДАМ, твор рук рамесьніка, і паставіць яго ў месцы схаваным!” І адкажа ўвесь народ, і скажа: “Амэн”.