I ты выглядзі з усяго народу людзей здольных, якія баяцца Бога, людзей праўды, якія ненавідзяць хцівасьць, і пастаў іх як начальнікаў над тысячамі, начальнікаў над сотнямі, начальнікаў над пяцідзясяткамі і начальнікаў над дзясяткамі.
ДРУГІ ЗАКОН 22:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І возьмуць старшыні гораду мужчыну таго, і пакараюць яго, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады старэйшыны таго горада няхай возьмуць мужа і пакараюць яго, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады старэйшыя з таго горада хай возьмуць мужчыну і пакараюць яго, |
I ты выглядзі з усяго народу людзей здольных, якія баяцца Бога, людзей праўды, якія ненавідзяць хцівасьць, і пастаў іх як начальнікаў над тысячамі, начальнікаў над сотнямі, начальнікаў над пяцідзясяткамі і начальнікаў над дзясяткамі.
Калі будуць біцца мужчыны і ўдараць цяжарную жанчыну, і яна спароніць дзіця сваё, але ня будзе [іншай] шкоды, [вінаваты] будзе пакараны пакараньнем, якое наложыць на яго муж той жанчыны, і мае заплаціць пры судзьдзях.
Вось, ён закідае ёй ліхія ўчынкі, кажучы: "Не знайшоў я ў дачкі тваёй дзявоцтва". Але вось [доказы] дзявоцтва дачкі маёй”, — і раскладзе палатніну перад старшынямі гораду.
І накладуць на яго сто [сыкляў] срэбра, і аддадуць іх бацьку дзяўчыны, бо ён зьняславіў імя дзяўчыны Ізраіля; і яна застанецца жонкай ягонай, і ня будзе ён магчы кінуць яе ўсе дні свае.