І ўзяў у яго Давід тысячу семсот коньнікаў і дваццаць тысячаў пяхотнікаў. І паперарэзваў Давід жылы ў-ва ўсіх [коняў] тых калясьніцаў, і пакінуў з іх сабе сто калясьніцаў.
ДРУГІ ЗАКОН 17:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Толькі няхай не памнажае ён сабе коней і не вяртае народ у Эгіпет, каб мець шмат коней, бо ГОСПАД сказаў вам: “Ніколі больш гэтаю дарогаю ня вернецеся”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Толькі каб ён ня множыў сабе коней і не вяртаў народа ў Егіпет дзеля памнажэньня сабе коней, бо Гасподзь сказаў вам: «не вяртайцеся больш дарогаю гэтай»; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Толькі хай не набывае ён сабе многа коней і не вяртае народ у Егіпет, каб павялічыць колькасць коней, тым больш што Госпад загадаў вам, каб ніколі больш гэтаю дарогаю не вярталіся. |
І ўзяў у яго Давід тысячу семсот коньнікаў і дваццаць тысячаў пяхотнікаў. І паперарэзваў Давід жылы ў-ва ўсіх [коняў] тых калясьніцаў, і пакінуў з іх сабе сто калясьніцаў.
А Адонія, сын Хагіты, узганарыўся і сказаў: «Я буду валадарыць!» І ён зрабіў сабе калясьніцу, коньнікаў і пяцьдзясят чалавек, што беглі перад абліччам ягоным.
І меў Салямон чатыры тысячы стайняў для коней для калясьніцаў сваіх і дванаццаць тысячаў вершнікаў.
І цяпер ты загадай насекчы для мяне кедраў з Лібану, а слугі мае няхай будуць разам са слугамі тваімі. Я буду плаціць табе за слугаў тваіх, колькі ты скажаш. Бо ты ведаеш, што няма ў нас чалавека, які б умеў секчы дрэвы так, як Сідонцы».
І прыводзілі для Салямона коней з Эгіпту і з Куэ, бо купцы валадарскія куплялі паводле цаны [іхняй] у Куэ.
І меў Салямон чатыры тысячы стайняў для коней і калясьніцаў і дванаццаць тысячаў коньнікаў, і памясьціў іх у гарадах калясьнічных і пры валадары ў Ерусаліме.
Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй.
I сталася, калі адпусьціў фараон народ, не павёў іх Бог па шляху зямлі Філістынскай, хоць яна блізкая, бо сказаў Бог: «Каб не пашкадаваў народ, калі ўбачыць вайну, і не вярнуўся ў Эгіпет».
I павёў Бог народ шляхам пустыні да мора Чырвонага. I выйшлі збройныя сыны Ізраіля з зямлі Эгіпецкай.
І сказаў Майсей народу: «Ня бойцеся! Стойце і ўбачыце збаўленьне ГОСПАДА, якое Ён учыніць для вас сёньня. Бо Эгіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце ўжо на вякі.
І напоўнілася зямля ягоная срэбрам і золатам, і няма канца скарбам ягоным, і напоўнілася зямля ягоная коньмі, і няма канца калясьніцам ягоным.
Прамовіў да вас ГОСПАД, рэшта Юды: “Не ідзіце ў Эгіпет”. Ведаючы, ведайце, што я перасьцярог вас сёньня.
Але [валадар] збунтаваўся і паслаў пасланцоў сваіх у Эгіпет, каб даў яму коней і шмат людзей. Ці пашчасьціць яму? Ці выратуецца той, хто робіць гэтак? Ці той, хто парушыў запавет, будзе ўратаваны?
Ня вернецца ён у зямлю Эгіпецкую, але Асур будзе валадаром ягоным, бо яны не захацелі навярнуцца [да Мяне].
Вазьміце з сабою словы і навярніцеся да ГОСПАДА. Скажыце Яму: «Даруй усе беззаконьні і прыймі тое, што добрае, і мы прынясем ахвяру вуснаў нашых.
І станецца ў той дзень, кажа ГОСПАД, Я зьнішчу коней тваіх сярод цябе і скрышу калясьніцы твае;
І верне цябе ГОСПАД у Эгіпет на караблях шляхам, пра які Ён казаў табе, што ты яго больш ня ўбачыш. Там будзеце вы прададзеныя ворагам вашым як нявольнікі і нявольніцы, і [ніхто] ня будзе купляць»
Ён сказаў: «Такія пастановы адносна валадара, які будзе валадарыць над вамі. Ён возьме сыноў вашых і пасадзіць іх у калясьніцы свае і на коней сваіх, і яны будуць імчаць перад калясьніцай ягонай.