ДЗЕІ 9:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і тут ён мае ўладу ад першасьвятароў зьвязваць усіх, хто прызывае імя Тваё». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і тут мае ад першасьвятароў уладу вязаць усіх, хто заклікае імя Тваё. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і тут ён мае ўладу ад першасвятароў вязніць усіх, хто прызывае імя Тваё». |
І цяпер што ты марудзіш? Устаўшы, ахрысьціся і змый грахі твае, прызваўшы імя Госпада”.
А ўсе, хто чуў, дзівіліся і казалі: «Ці ня гэта той самы, які нішчыў у Ерусаліме тых, хто прызывае імя гэтае, і сюды прыйшоў дзеля таго, каб іх, зьвязаўшы, весьці да першасьвятароў?»
царкве Божай, якая ў Карыньце, асьвячоным у Хрысьце Ісусе, пакліканым сьвятым з усімі, якія прызываюць імя Госпада нашага Ісуса Хрыста ў-ва ўсякім месцы, у іх і ў нас:
Ад юнацкіх пажаданьняў уцякай, а імкніся да праведнасьці, веры, любові, супакою з тымі, хто прызывае Госпада ад чыстага сэрца.