I вырушыў Ізраіль у дарогу, і ўсё, што ў яго, і прыйшоў у Бээр-Шэву, і ахвяраваў ахвяры Богу бацькі свайго Ісаака.
ДЗЕІ 7:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Якуб жа зыйшоў у Эгіпет, і памёр сам і бацькі нашыя, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Якаў перайшоў у Егіпет, і памёр сам і бацькі нашыя; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Якуб прыйшоў у Егіпет. І памёр ён сам, і бацькі нашы, |
I вырушыў Ізраіль у дарогу, і ўсё, што ў яго, і прыйшоў у Бээр-Шэву, і ахвяраваў ахвяры Богу бацькі свайго Ісаака.
Але буду я ляжаць з бацькамі сваімі. Вынясі мяне з Эгіпту і пахавай мяне ў магіле іхняй». I той сказаў: «Зраблю паводле слова твайго».
I скончыў Якуб загадваць сынам сваім, і палажыў ногі свае на ложак, і сканаў, і быў далучаны да народу свайго.
I ўзяў Майсей з сабою косткі Язэпа, бо прысягаю запрысяг Язэп сыноў Ізраіля, кажучы: «Наведваючы, наведае вас Бог, і вы вынясіце з сабою косткі мае адгэтуль».
І зыйшлі бацькі нашыя ў Эгіпет, і жылі ў Эгіпце шмат дзён, і Эгіпцяне крыўдзілі нас і бацькоў нашых,
[Маючы] семдзясят душаў, зыйшлі бацькі твае ў Эгіпет, а цяпер памножыў цябе ГОСПАД, Бог твой, як зоркі ў небе.
а ты адкажаш і скажаш перад абліччам ГОСПАДА, Бога твайго: “Бацька мой, вандроўны Арамеец, прыйшоў у Эгіпет, і завандраваў туды малой грамадкай, і стаўся там народам вялікім, дужым і шматлікім.
А косткі Язэпа, якія сыны Ізраіля забралі з сабой з Эгіпту, пахавалі ў Сыхеме, на частцы поля, якое купіў Якуб у сыноў Гамора, бацькі Сыхема, за сто кесітаў, і сталася яно спадчынай сыноў Язэпа.
І даў Я Ісааку Якуба і Эзава, і Эзаву Я даў гару Сэір на ўласнасьць, а Якуб і сыны ягоныя зыйшлі ў Эгіпет.