І сказаў Давід ГОСПАДУ, калі ўбачыў анёла, які забіваў народ: «Вось, я саграшыў, я вінаваты, але гэтыя авечкі, што яны зрабілі? Прашу, няхай рука Твая будзе супраць мяне і супраць дому бацькі майго!»
ДЗЕІ 26:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і, адыйшоўшыся ў бок, гаварылі паміж сабою, кажучы, што нічога, вартага сьмерці або путаў ня робіць чалавек гэты. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і, адышоўшыся ўбок, казалі паміж сабою, што гэты чалавек нічога вартага сьмерці альбо кайданаў ня чыніць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і, выходзячы, гаварылі адзін аднаму, кажучы: «Гэты чалавек не зрабіў нічога, вартага смерці або вязніцы». |
І сказаў Давід ГОСПАДУ, калі ўбачыў анёла, які забіваў народ: «Вось, я саграшыў, я вінаваты, але гэтыя авечкі, што яны зрабілі? Прашу, няхай рука Твая будзе супраць мяне і супраць дому бацькі майго!»
І сказалі князі і ўвесь народ да сьвятароў і да прарокаў: «Не для чалавека гэтага прысуд сьмерці, бо ён прамаўляў да нас у імя ГОСПАДА, Бога нашага».
А Пілат сказаў першасьвятарам і натоўпам: «Я не знаходжу аніякае віны ў гэтым Чалавеку».
і знайшоў, што яго вінавацяць дзеля спрэчак у Законе іхнім, а няма ніякага абвінавачваньня, вартага сьмерці ці путаў.
Узьняўся ж вялікі крык, і, устаўшы, кніжнікі фарысэйскае часткі спрачаліся, кажучы: «Нічога благога мы не знаходзім у чалавеку гэтым. Ці дух гаварыў яму, ці анёл, не змагаймася з Богам».
Але я не спасьцярог, каб ён зрабіў нешта вартае сьмерці, і як ён сам прызваў Аўгуста, я судзіў паслаць яго.
маючы добрае сумленьне, каб у тым, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, былі асаромленыя тыя, якія ганяць ваш добры лад жыцьця ў Хрысьце.