Пасьля пайшоў валадар у палац свой і правёў ноч у посьце, і музычных інструмэнтаў не прыносілі да яго, і сон ягоны адыйшоў ад яго.
ДАНІІЛА 6:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады валадар устаў на золку і пасьпешліва пайшоў да рову з ільвамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Раніцай цар устаў на сьвітаньні і пасьпешліва пайшоў да львоўніка Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык цар устаў на світанні і паспяшаўся да львінага рова; |
Пасьля пайшоў валадар у палац свой і правёў ноч у посьце, і музычных інструмэнтаў не прыносілі да яго, і сон ягоны адыйшоў ад яго.
І, падыйшоўшы да рову, ён крыкнуў голасам жалосным да Данііла. Адказаў валадар і сказаў Даніілу: «Данііл, слуга Бога Жывога! Бог твой, Якому ты заўжды служыш, ці змог выратаваць цябе ад ільвоў?»
Пасьля суботы, пры надыходзе першага дня пасьля суботы, прыйшла Марыя Магдалена і другая Марыя паглядзець магілу.
І вельмі рана, у першы дзень пасьля суботы, прыходзяць да магілы, калі ўзыходзіла сонца.
я ня меў патолі духу майму, не знайшоўшы Ціта, брата майго, але, разьвітаўшыся з імі, пайшоў у Македонію.
Дзеля гэтага і я, ня могучы вытрымаць болей, паслаў даведацца пра веру вашую, каб як не спакусіў вас спакусьнік і ня сталася дарэмнай праца нашая.