ДАНІІЛА 2:49 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Данііл прасіў валадара, і ён паставіў над справамі краіны Бабілонскай Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, а Данііл [быў] пры браме валадарскай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але Данііл прасіў у цара, і ён паставіў Сэдраха, Місаха і Аўдэнага над справамі Вавілонскага краю, а Данііл застаўся пры царскім двары. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Даніэль жа папрасіў цара і паставіў над справамі правінцыі бабілонскай Сэдрака, Місака і Абдэнагу; Даніэль жа прабываў пры царскай браме. |
У тыя дні, калі Мардэхай сядзеў пры браме валадарскай, разгневаліся Бігтан і Тэрэш, два эўнухі валадара, якія вартавала парогі, і шукалі, каб выцягнуць руку на валадара Ахашвэроша.
І ўсе слугі валадара, якія [былі] пры браме валадарскай, кленчылі і схіляліся перад Аманам, бо гэтак загадаў валадар. А Мардэхай ня кленчыў і не схіляўся.
Калі праведнікі перамагаюць — вялікая слава, а калі ўздымаюцца бязбожнікі, чалавек хаваецца.
І ўвайшлі ўсе князі валадара Бабілонскага, і сталі каля Сярэдзіннай Брамы: Нэргал-Сарэцэр, Самгар-Нэво, Сар-Сэхім, галоўны эўнух, Нэргал-Сарэцэр, галоўны маг, і ўся рэшта князёў валадара Бабілонскага.
І гэтым чатыром юнакам Бог даў веды і разуменьне кожнай кнігі і мудрасьці, а Данііл разумеў усякія відзежы і сны.
І даў ім начальнік эўнухаў імёны, Даніілу даў [імя] Бэльтэшацар, Ананію — Шадрах, Мішаэлю — Мэшах, а Азарыі — Авэд-Нэго.
Тады Данііл пайшоў у дом свой і паведаміў справу гэтую Ананіі, Мішаэлю і Азарыі, сябрам сваім,
Навухаданосар валадар зрабіў балвана з золата, вышыня ягоная — шэсцьдзясят локцяў, а шырыня ягоная — шэсьць локцяў. Ён паставіў яго на раўніне Дура ў краіне Бабілонскай.
а над імі — трох маршалкаў, адным з якіх [быў] Данііл, каб гэтыя князі давалі справаздачы ім і каб валадар ня меў ніякай страты.
Ненавідзьце ліха і любіце дабро, і пастаўце ў браме суд. Можа, ГОСПАД, Бог Магуцьцяў, будзе ласкавы да рэшты Язэпа.