I зробіш стол з дрэва акацыі, два локці даўжыня яго, локаць шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
ГАБРЭЯЎ 9:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо першы намёт быў збудаваны, і ў ім сьвечнік, і стол, і хлябы пакладныя, і завецца ён “Сьвятое”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо пастаўлена была скінія першая, у якой былі сьвяцільня, і стол, і хлябы пакладныя, і якая называецца «сьвятое». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Была гэта палатка пастаўлена першай, у якой, называнай святым, знаходзіўся свечнік, стол і хлябы пакладныя. |
I зробіш стол з дрэва акацыі, два локці даўжыня яго, локаць шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
I зробіш сьвечнік з золата шчырага, каваным будзе зроблены сьвечнік; падстава яго, і сьцябло яго, чарачкі яго, яблыкі яго і кветкі яго маюць [выходзіць] з яго.
А Сялібу зробіш з дзесяці палотнаў з кручанага вісону, з блакіту, з пурпуру і барвовага кармазыну; і херувімаў зрабі на іх мастацкай работаю.
I павесіш заслону на гачыках, і ўнясеш туды, унутр, за заслону Каўчэг Сьведчаньня; і будзе аддзяляць заслона вам [месца] Сьвятое ад Сьвятога Сьвятых.
I паставіш стол навонкі ад заслоны, і сьвечнік насупраць стала пры паўднёвым боку Сялібы; а стол паставіш на паўночным баку.
I вось тая рэч, якую зробіш для іх, каб пасьвяціць іх на сьвятароў для Мяне. Возьмеш аднаго маладога бычка і двух бараноў без заганы,
I ўсё зробіш Аарону і сынам ягоным паводле таго, што Я загадаў табе: сем дзён будзеш напаўняць рукі іхнія.
I ўнясеш стол, і разложыш на ім тое, што належыць, і ўнясеш сьвечнік, і запаліш лямпы ягоныя.
Як ён увайшоў у дом Божы і еў хлябы пакладныя, якіх не належала есьці ані яму, ані тым, што з ім былі, а толькі адным сьвятарам?
Ніхто не запальвае сьвечку, каб паставіць яе пад пасудзінай, але на сьвечніку, і яна сьвеціць усім, хто ёсьць у доме.
і не дзеля таго, каб шматкроць прыносіць Сябе, як штогод уваходзіць першасьвятар у сьвятыню з чужою крывёй,