Прысягнуў ГОСПАД і не раскаецца: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка».
ГАБРЭЯЎ 5:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) а таксама ў іншым [месцы] кажа: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка». Біблія (пераклад В. Сёмухі) як і ў іншым месцы кажа: «Ты сьвятар навек па чыне Мелхісэдэка». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) як у іншым [месцы] Ён кажа: «Ты – Святар навекі на ўзор Мэльхісэдэха». |
Прысягнуў ГОСПАД і не раскаецца: «Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка».
куды за нас як папярэднік увайшоў Ісус, стаўшыся Першасьвятаром на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка.
Дык, калі б усё зьдзейсьнілася праз сьвятарства лявітаў, бо народ разам з ім атрымаў Закон, якая яшчэ [была б] патрэба паўставаць іншаму сьвятарству паводле парадку Мэльхісэдэка, і не паводле парадку Аарона называцца?
І гэта яшчэ больш зразумела, калі паводле падабенства Мэльхісэдэка паўстае іншы Сьвятар,
бо тыя ставаліся сьвятарамі без прысягі, а Гэты — з прысягай Таго, Які гаварыў пра Яго: «Прысягнуў Госпад і не раскаецца: Ты — сьвятар на вякі паводле парадку Мэльхісэдэка»,
бяз бацькі, бяз маці, без радаводу, які ня мае ані пачатку дзён, ані канца жыцьця, падобны да Сына Божага, застаецца сьвятаром назаўсёды.
І тут дзесяціны атрымліваюць людзі сьмяротныя, а там — той, пра якога сьведчыцца, што жыве.