І Я кладу варожасьць паміж табой і жанчынай, паміж насеньнем тваім і насеньнем яе. Яно скрышыць табе галаву, а ты скрышыш яму пяту».
ГАБРЭЯЎ 10:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады Я сказаў: “Вось, іду (на пачатку кнігі напісана пра Мяне) учыніць, Божа, волю Тваю”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады Я сказаў: вось, іду, як у пачатку кнігі напісана пра Мяне, выканаць волю Тваю, Божа»; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады сказаў Я: вось, іду, на пачатку кнігі напісана пра Мяне, каб выканаць, Божа, волю Тваю». |
І Я кладу варожасьць паміж табой і жанчынай, паміж насеньнем тваім і насеньнем яе. Яно скрышыць табе галаву, а ты скрышыш яму пяту».
І знойдзены ў замку Ахмэце, у палацы, які ў краіне Мідзянаў, адзін сувой, і ў ім напісана так: «Каб памятаць.
«Вазьмі сабе скрутак кнігі і запішы на ім усе словы, якія Я прамовіў да цябе пра Ізраіль, пра Юду і пра ўсе народы ад дня, калі Я [пачаў] прамаўляць да цябе, ад дзён Ёсіі аж да дня сёньняшняга.
І сказаў Ён мне: «Сыне чалавечы, зьеш тое, што знайшоў, зьеш скрутак гэты, і ідзі прамаўляць да дому Ізраіля».
Гаворыць ім Ісус: «Мая ежа ў тым, каб выканаць волю Таго, Хто Мяне паслаў, і скончыць справу Яго.
Я нічога не магу рабіць Сам ад Сябе. Як чую, так і суджу, і суд Мой праведны, бо Я не шукаю Маёй волі, але волі Айца, Які паслаў Мяне.
Бо Я зыйшоў з неба не дзеля таго, каб чыніць Маю волю, але волю Таго, Хто паслаў Мяне.