I зробіш заслону на ўваходзе з блакіту, пурпуру, барвовавага кармазыну і кручанага вісону гафтаванае работы.
ВЫХАД 39:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I зрабілі дыядэму вянца сьвятасьці са шчырага золата, і напісалі на ёй пісьмом, як выразаюць на пячатцы: “Сьвятыня для ГОСПАДА”, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабілі паліраваную дошчачку, дыядэму сьвятыні, з чыстага золата, і накрэсьлілі на ёй пісьмёны, як выразаюць на пячатцы: «Сьвятыня Гасподняя»; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зрабілі і святую дыядэму з пласціны найчысцейшага золата, і выразалі на ёй чаканнай работай: «Святое Госпада»; |
I зробіш заслону на ўваходзе з блакіту, пурпуру, барвовавага кармазыну і кручанага вісону гафтаванае работы.
і пояс з кручанага вісону, блакіту, пурпуру і барвовага кармазыну, гафтаванае работы, як загадаў ГОСПАД Майсею.
і прымацавалі да яе шнурок з блакіту, каб прывязваць яе да мітры зьверху, як загадаў ГОСПАД Майсею.
У той дзень будзе на бомах конскіх [напісана]: “Сьвятое для ГОСПАДА”, і будуць казаны ў Доме ГОСПАДА, як тыя крапільніцы перад ахвярнікамі.
А вы — з Яго ў Хрысьце Ісусе, Які стаўся для нас мудрасьцю ад Бога, і праведнасьцю, і асьвячэньнем, і адкупленьнем,
Бо Таго, Які грэху ня ведаў, Ён зрабіў за нас грэхам, каб мы ў Ім сталіся праведнасьцю Божай.
Які даў Сябе за нас, каб выбавіць нас ад усякага беззаконьня і ачысьціць Сабе народ асаблівы, які рупіцца пра добрыя справы.
Ён, будучы зьзяньнем славы і выразам існасьці Ягонай і ўсё словам моцы Сваёй трымаючы, учыніўшы праз Сябе ачышчэньне грахоў нашых, сеў праваруч велічы на вышынях,
Бо Гэткага трэба нам Першасьвятара, сьвятога, нявіннага, беззаганнага, адлучанага ад грэшнікаў і ўзвышанага па-над нябёсы,
і зрабіў нас валадарамі і сьвятарамі Богу нашаму; і мы будзем валадарыць на зямлі».