Але калі ён узмацніўся, заганарылася сэрца ягонае аж да загубы, і ён стаў няверным ГОСПАДУ, Богу свайму, і ўвайшоў ён у сьвятыню ГОСПАДА, каб кадзіць на ахвярніку каджэньня.
ВЫХАД 37:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I зрабіў ахвярнік каджэньня з дрэва акацыі; локаць — даўжыня яго, і локаць — шырыня яго, ён чатырохкутны; і два локці — вышыня ягоная; з яго выходзілі рогі ягоныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў ахвярнік дымленьня з дрэва сітым; даўжыня яго локаць, і шырыня яго локаць, чатырохкутны, вышыня яго два локці; зь яго выходзілі рогі яго; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) З дрэва акацыі пабудаваў і ахвярнік каджэння, што меў у даўжыню і ў шырыню локаць, а ў вышыню — два локці; з вуглоў яго выходзілі рогі. |
Але калі ён узмацніўся, заганарылася сэрца ягонае аж да загубы, і ён стаў няверным ГОСПАДУ, Богу свайму, і ўвайшоў ён у сьвятыню ГОСПАДА, каб кадзіць на ахвярніку каджэньня.
і ахвярнік каджэньня, і насілы для яго, і алей памазаньня і пахкае кадзіла, і заслону на ўваходзе ў Сялібу,
I пакрыў яго шчырым золатам, верх ягоны і сьценкі ягоныя наўкола, і рогі ягоныя, і зрабіў да яго вянок залаты наўкола.
I паставіш ахвярнік залаты для каджэньня перад Каўчэгам Сьведчаньня; і завесіш заслону на ўваходзе ў Сялібу.
таму Ён і можа цалкам збаўляць тых, якія прыходзяць праз Яго да Бога, заўсёды жывы, каб заступацца за іх.
які мае залатую кадзільню і каўчэг запавету, які абкладзены з усіх бакоў золатам, у якім залатая пасудзіна з маннай, і кій Аарона, што расквітнеў, ітабліцы запавету,
і самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвятарства сьвятое, каб узносіць духоўныя ахвяры, адпаведныя Богу, праз Ісуса Хрыста.