Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 37:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 І зрабіў ахвярнік дымленьня з дрэва сітым; даўжыня яго локаць, і шырыня яго локаць, чатырохкутны, вышыня яго два локці; зь яго выходзілі рогі яго;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 I зрабіў ахвярнік каджэньня з дрэва акацыі; локаць — даўжыня яго, і локаць — шырыня яго, ён чатырохкутны; і два локці — вышыня ягоная; з яго выходзілі рогі ягоныя.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 З дрэва акацыі пабудаваў і ахвярнік каджэння, што меў у даўжыню і ў шырыню локаць, а ў вышыню — два локці; з вуглоў яго выходзілі рогі.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 37:25
15 Крыжаваныя спасылкі  

Але калі ён зрабіўся моцны, заганарылася сэрца ягонае на пагібель яго, і ён зрабіўся злачынцам прад Госпадам Богам сваім, бо ўвайшоў у храм Гасподні, каб задыміць фіміям на алтары кадзільным.


і стол і прылады яго, і сьвяцільню з чыстага золата і ўсе прылады яго, і ахвярнік дымленьня,


і ахвярнік для дымленьняў і жэрдкі яго, і алей памазаньня, і духмяныя дымленьні, і заслону на ўваходзе ў скінію,


з таланту чыстага золата зрабіў яе з усімі прыладамі яе.


і абклаў яго чыстым золатам, верх яго і бакі яго вакол і рогі яго, і зрабіў да яго залаты вянок вакол;


і пастаў залаты ахвярнік, каб дыміць перад каўчэгам адкрыцьця, і павесь заслону на ўваходзе ў скінію;


Неразумныя і сьляпыя! што большае: дар, ці ахвярнік, які асьвячае дар?


Мы маем ахвярнік, зь якога ня маюць права карміцца слугі скініі.


таму і можа заўсёды ратаваць тых, якія прыходзяць празь Яго да Бога, Які заўсёды жывы, каб хадайнічаць за іх.


у якой мелася залатая кадзільніца і абкладзены з усіх бакоў золатам каўчэг запавета, дзе былі залаты посуд з маннаю, жазло Ааронава расьцьвілае і скрыжалі запавета,


і самі, як жывыя камяні, будуйце зь сябе дом духоўны, сьвятарства сьвятое, каб прыносіць духоўныя ахвяры, любасныя Богу празь Ісуса Хрыста.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы