I вырасла дзіця, і яна прывяла яго да дачкі фараона, і ён стаў у яе за сына, і назвала імя ягонае — Майсей, і казала яна: «Бо з вады я выцягнула яго».
ВЫХАД 2:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўпадабаў Майсей жыць у гэтага чалавека, і ён выдаў за Майсея дачку сваю Цыпору. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Майсею спадабалася жыць у гэтага чалавека; і той выдаў за Майсея дачку сваю Сэпфору. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам згадзіўся Майсей жыць з ім і ўзяў за жонку Сэфару, дачку яго. |
I вырасла дзіця, і яна прывяла яго да дачкі фараона, і ён стаў у яе за сына, і назвала імя ягонае — Майсей, і казала яна: «Бо з вады я выцягнула яго».
Ён сказаў дочкам сваім: «Дзе ж ён? Чаму вы пакінулі чалавека гэтага? Паклічце яго, і няхай ён зьесьць хлеб».
А Майсей пасьвіў авечак Етра, цесьця свайго, сьвятара Мадыянскага. I павёў ён чараду на другі бок пустыні, і прыйшоў да гары Божае Харэў.
I пайшоў Майсей, і вярнуўся да Етра, цесьця свайго, і сказаў яму: «Пайду і вярнуся да братоў маіх, якія ў Эгіпце, і пагляджу, ці яны яшчэ жывыя?» I сказаў Етра Майсею: «Ідзі ў супакоі».
І сказаў Майсей Хававу, сыну Рэгуэля, Мадыянца, цесьця свайго: «Мы выходзім у месца, пра якое сказаў ГОСПАД: "Я дам [яго] вам". Хадзі з намі, і будзе табе добра, бо ГОСПАД абяцаў дабро Ізраілю».
І гаварылі Мірыям і Аарон супраць Майсея з прычыны жанчыны Кушанкі, якую ён узяў за жонку,
Праз гэтае слова ўцёк Майсей і стаўся прыхаднем у зямлі Мадыям, дзе нарадзіў двух сыноў.
Ня будзьце срэбралюбныя, задавальняючыся тым, што маеце. Бо Ён сказаў: «Не адпушчу цябе і не пакіну цябе»,