Выпрастаў сьцежку гневу Свайму, не захоўваў ад сьмерці душы іхнія, і жыцьцё іхняе пошасьці аддаў.
ВЫХАД 12:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I ўстаў фараон уначы, сам і ўсе слугі ягоныя, і ўвесь Эгіпет; і сталася вялікае галашэньне ў Эгіпце, бо не было дому, у якім не было б памерлага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўстаў фараон уначы сам і ўсе рабы ягоныя і ўвесь Егіпет; і пачаўся вялікі енк у зямлі Егіпецкай, бо ня было дома, дзе ня было б мёртвага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўстаў ноччу фараон, і ўсе паслугачы яго, і ўвесь Егіпет, і падняўся вялікі лямант у Егіпце, бо не было дома, у якім не было б нябожчыка. |
Выпрастаў сьцежку гневу Свайму, не захоўваў ад сьмерці душы іхнія, і жыцьцё іхняе пошасьці аддаў.
I сказаў ім [фараон]: «Няхай так будзе ГОСПАД з вамі! Як я адпушчу вас і дзяцей вашых? Глядзіце, бо ліхое [маеце] перад абліччам сваім.
I будзе крык вялікі ў-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай такі, што падобнага да яго не было і падобнага да яго больш ня будзе.
Бо суд бяз літасьці для таго, хто не ўчыніў літасьці; і ласка па-над суд вывышаецца.
Людзі, якія не паўміралі, былі пакрытыя болькамі, і лямант у горадзе падымаўся ў неба.