І цяпер ня бойцеся, я буду карміць вас і дзяцей вашых». I суцяшаў іх, і прамаўляў да сэрцаў іхніх.
БЫЦЦЁ 50:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I пасяліўся Язэп у Эгіпце, ён і дом бацькі ягонага. І жыў Язэп сто дзесяць гадоў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І жыў Язэп у Егіпце сам і дом бацькі ягонага; а жыў Язэп усяго сто дзесяць гадоў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І жыў ён у Егіпце з усёй сям’ёй бацькі свайго, і пражыў сто дзесяць гадоў, |
І цяпер ня бойцеся, я буду карміць вас і дзяцей вашых». I суцяшаў іх, і прамаўляў да сэрцаў іхніх.
I бачыў Язэп у Эфраіма сыноў да трэцяга пакаленьня, таксама сыны Махіра, сына Манасы, нарадзіліся на каленях Язэпа.
I памёр Язэп, маючы сто дзесяць гадоў. I забальзамавалі яго, і палажылі ў дамавіну ў Эгіпце.
Пасьля ўсяго гэтага памёр Егошуа, сын Нуна, слуга ГОСПАДА, [маючы] сто дзесяць гадоў.