I сталася, калі жыў Ізраіль у зямлі той, пайшоў Рубэн, і лёг з Більгай, наложніцай бацькі свайго. I пачуў [пра гэта] Ізраіль. I было сыноў Якуба дванаццаць.
БЫЦЦЁ 49:28 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Усіх гэтых родаў Ізраіля — дванаццаць, і гэта тое, што прамаўляў ім бацька іхні; і дабраславіў іх, і кожнага паводле дабраславеньня ягонага дабраславіў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось усе дванаццаць каленаў Ізраілевых; і вось, што сказаў ім бацька іхні; і дабраславіў іх, і даў ім дабраславеньне, кожнаму сваё. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе яны — гэта дванаццаць пакаленняў Ізраэля. Вось, гэта сказаў ім бацька іх і дабраславіў кожнага паасобку асабістымі дабраславеннямі. |
I сталася, калі жыў Ізраіль у зямлі той, пайшоў Рубэн, і лёг з Більгай, наложніцай бацькі свайго. I пачуў [пра гэта] Ізраіль. I было сыноў Якуба дванаццаць.
Бэн’ямін — воўк драпежны, раніцаю будзе есьці здабычу і ўвечары будзе дзяліць прыбытак».
I загадаў ён ім, і сказаў ім: «Я буду далучаны да народу майго. Пахавайце мяне каля бацькоў маіх, у пячоры, якая на полі Эфрона Хета,
І ўзяў Ільля дванаццаць камянёў паводле лічбы каленаў сыноў Якуба, якому было слова ГОСПАД, кажучы: «Ізраіль будзе імя тваё».
пра тое, што валадар дазваляе Юдэям у кожным горадзе сабрацца і стаць на абарону жыцьця свайго, каб зьнішчыць, забіць і загубіць усіх ваяроў у народзе і ў акрузе, якія прыгнятаюць іх, дзяцей і жанчынаў, і маёмасьць іхнюю разрабаваць,
І сказаў валадар Ахашвэрош валадарцы Эстэр і Мардэхаю Юдэю: «Вось, дом Амана я аддаў Эстэр, і яго павесілі на дрэве за тое, што ён выцягнуў руку сваю на Юдэяў.
І былі пакліканыя пісары валадарскія ў той час у трэці месяц, значыцца ў месяц Сіван, у дваццаць трэці дзень, і напісалі ўсё так, як загадаў Мардэхай, да Юдэяў і сатрапаў, і да ваяводаў, і князёў акругаў, якія ад Індыі аж да Куша, да ста дваццаці сямі акругаў, у кожную акругу пісьмом ейным і да кожнага народу моваю ягонаю, і да Юдэяў пісьмом іхнім і моваю іхняю.
I камяні будуць паводле імёнаў сыноў Ізраіля, дванаццаць паводле імёнаў іхніх, і на кожным будзе выразанае як пячатка імя паводле [імёнаў] дванаццаці.
Вось, народ, як ільвіца, падымаецца і, як леў, становіцца; ён ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабычы і пакуль не нап’ецца крыві забітых».
асягнуць якое спадзяюцца дванаццаць каленаў нашых, служачы ўночы і ўдзень безупынна. За гэтую надзею і абвінавачваюць мяне Юдэі, валадару Агрыпа!
Гэта дабраславенства, якім дабраславіў Майсей, чалавек Божы, сыноў Ізраіля перад сьмерцю сваёй.
Якуб, слуга Бога і Госпада Ісуса Хрыста, — дванаццаці каленам, што ў расьцярушаньні: радавацца!
І пачуў я лічбу папячатаных — сто сорак чатыры тысячы папячатаных з усякага калена сыноў Ізраіля.