БЫЦЦЁ 41:37 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I добрае было гэтае слова ў вачах фараона і ў вачах усіх слугаў ягоных. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэта спадабалася фараону і ўсім слугам ягоным. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І спадабалася парада фараону і ўсім яго паслугачам. |
I сказаў фараон слугам сваім: «Ці знойдзецца такі чалавек, як гэты, які мае ў сабе Духа Божага?»
I пачулі вестку ў доме фараона, якая казала: «Прыйшлі браты Язэпа». І добра гэта было ў вачах фараона і ў вачах слугаў ягоных.
І ўвесь народ даведаўся гэта, і было добрым гэта ў вачах ягоных, як і ўсё, што рабіў валадар, было добрым у вачах усяго народу.
І прамовіў Ахаў да Набота, кажучы: «Дай мне вінаграднік твой, а я [зраблю] для сябе сад, бо ён блізка каля дому майго. І я дам табе за яго лепшы вінаграднік, або калі будзе добра ў вачах тваіх, дам табе адпаведную плату срэбра».
і выбавіў яго з усіх прыгнётаў ягоных, і даў яму ласку і мудрасьць перад фараонам, валадаром Эгіпту; і той паставіў яго за кіраўніка над Эгіптам і над усім домам сваім.
І пачуў сьвятар Пінхас, і князі грамады, і начальнікі дружынаў Ізраіля, якія з ім, гэтыя словы, што прамовілі сыны Рубэна, сыны Гада і сыны Манасы, і былі яны добрымі ў вачах іхніх.