і паслалі шату каляровую, і прынесьлі бацьку свайму, і сказалі: «Гэта мы знайшлі. Спраўдзь, просім, ці гэта адзеньне сына твайго, ці не?»
БЫЦЦЁ 38:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Яе павялі [на спаленьне], а яна паслала да сьвёкра свайго, кажучы: «Ад чалавека, якога гэтыя [рэчы], я цяжарная». I сказала: «Пазнавай, чыя пячатка, і пас, і кій вось гэтыя». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але калі павялі яе, яна паслала сказаць сьвёкру свайму: я цяжарная ад таго, чые гэта рэчы. І сказала: даведайся, чыя гэта пячатка і перавязь і лёска. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі яе выводзілі на пакаранне, яна паслала да свайго свёкра сказаць яму: «Я пачала ад таго мужчыны, якога гэтыя рэчы. Пазнавай, чыя пячатка, пасак і кій». |
і паслалі шату каляровую, і прынесьлі бацьку свайму, і сказалі: «Гэта мы знайшлі. Спраўдзь, просім, ці гэта адзеньне сына твайго, ці не?»
I ён сказаў: «Якую заруку даць табе?» А яна сказала: «Пячатку тваю, і пас твой, і кій твой, які ў руцэ тваёй». I ён даў ёй, і ўвайшоў да яе; і яна зачала яму.
Гэтак ты рабіў, а Я маўчаў. Дык здалося табе, што Я такі самы, як ты! Але Я буду караць цябе і пастаўлю [справы твае] перад вачыма тваімі».
Як асаромлены злодзей, калі зловяць яго, так асаромлены дом Ізраіля, яны і валадары іхнія, і князі іхнія, і сьвятары іхнія, і прарокі іхнія,
у дзень, калі Бог будзе судзіць тайныя [ўчынкі] людзей, паводле Эвангельля майго, праз Ісуса Хрыста.
Так што не судзіце перад часам, пакуль ня прыйдзе Госпад, Які і асьветліць схаванае ў цемры, і выявіць намеры сэрцаў; і тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
І ўбачыў я мёртвых, малых і вялікіх, якія стаялі перад Богам. І былі разгорнутыя кнігі; і разгарнулі іншую кнігу, якая ёсьць [кніга] жыцьця, і былі суджаныя мёртвыя паводле напісанага ў кнігах, паводле справаў сваіх.