І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў: «Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю». І ён збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ, Які зьявіўся яму.
БЫЦЦЁ 35:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I пабудаваў ён там ахвярнік, і назваў гэтае месца Эль-Бэт-Эль, бо там зьявіўся яму Бог, калі ён уцякаў ад аблічча брата свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і спарудзіў там ахвярнік, і назваў тое месца: Эль-Вэтыль; бо тут зьявіўся яму Бог, калі ён уцякаў ад аблічча брата свайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пабудаваў ён там ахвярнік, і назваў тое месца Эль-Бэтэль. Там, вось, з’явіўся яму Бог, калі ўцякаў ён ад брата свайго. |
І зьявіўся ГОСПАД Абраму, і сказаў: «Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю». І ён збудаваў там ахвярнiк ГОСПАДУ, Які зьявіўся яму.
Адтуль перайшоў ён на гару на ўсход ад Бэтэлю і паставіў намёт свой, [маючы] Бэтэль на захадзе, а Гай на ўсходзе. І там збудаваў ахвярнiк ГОСПАДУ, і заклікаў імя ГОСПАДА.
I вось, ГОСПАД стаў над ім і сказаў: «Я — ГОСПАД, Бог Абрагама, бацькі твайго, і Бог Ісаака. Зямлю, на якой ты ляжыш, Я дам табе і насеньню твайму.
I спалохаўся, і сказаў: «Якое страшнае месца гэтае! Гэта нішто іншае, як дом Божы, і гэта брама неба».
дык камень гэты, які я паставіў як слуп, будзе домам Божым, і з усяго, што Ты дасі мне, я аддзялю Табе дзесяціну».
Я — Бог з Бэтэлю, дзе ты памазаў слуп і дзе абяцаў Мне абяцаньне. Цяпер устань, выйдзі з зямлі гэтае, і вярніся ў зямлю нараджэньня твайго”».
I сказаў Бог Якубу: «Устань, узыйдзі ў Бэтэль, і жыві там, і зрабі там ахвярнік Богу, Які зьявіўся табе, калі ты ўцякаў ад аблічча Эзава, брата твайго».
і ўстаньма, і ўзыйдзем у Бэтэль, і я зраблю там ахвярнік Богу, Які адказаў мне ў дзень нядолі маёй і быў са мною ў дарозе, якой я ішоў».
Наўкола [горад] мае васямнаццаць тысячаў [прутоў]. А імя гораду будзе з таго дня: “ГОСПАД там!”»
І пабудаваў там Гідэон ахвярнік ГОСПАДУ і назваў яго: “Ягвэ-Шалом”. Аж па сёньняшні дзень [ахвярнік] гэты ў Офры Абіезэравай.