I сказаў яму Ляван: «О, каб я знайшоў ласку ў вачах тваіх! Я пераканаўся, што ГОСПАД дабраславіў мяне дзеля цябе».
БЫЦЦЁ 31:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I бачыў Якуб аблічча Лявана, і вось, ён ня быў з ім такі, як учора і пазаўчора. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўбачыў Якаў Лаванаў твар, і вось, ён не такі да яго, як быў учора і заўчора. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пасля таго звярнуў Якуб увагу на твар Лабана, што стаўся ён адносна яго, не як учора і заўчора. |
I сказаў яму Ляван: «О, каб я знайшоў ласку ў вачах тваіх! Я пераканаўся, што ГОСПАД дабраславіў мяне дзеля цябе».
I пачуў [Якуб] словы сыноў Лявана, якія казалі: «Забраў Якуб усё, што было ў бацькі нашага, і з таго, што было ў бацькі нашага, учыніў сабе ўсю гэтую славу».
I сказаў ГОСПАД Якубу: «Вярніся ў зямлю бацькоў тваіх і нараджэньня твайго, і Я буду з табою».
і сказаў ім: «Я бачу аблічча бацькі вашага, што ён не такі да мяне, як учора ці пазаўчора. I Бог бацькі майго быў са мною.
а на Каіна і на дар ягоны ня ўзглянуў. І вельмі загневаўся Каін, і пахілілася аблічча яго.
I сказаў Майсей ГОСПАДУ: «О Госпадзе мой, я — чалавек невымоўны і ўчора, і пазаўчора, і цяпер, калі Ты гаворыш да слугі Свайго, бо я [маю] цяжкія вусны і цяжкі язык».
Тады Навухаданосар напоўніўся гневам супраць Шадраха, Мэшаха і Авэд-Нэго, і выгляд аблічча ягонага зьмяніўся. Ён адказаў і сказаў, каб распалілі печ у сем разоў болей, чым была яна распаленая.
А гэта слова адносна забойцы, які ўцячэ туды і будзе жыць. Калі ён забіў бліжняга свайго ненаўмысна і ня меў нянавісьці да яго ані ўчора, ані пазаўчора,
У цябе чалавек чульлівы і вельмі далікатны будзе глядзець ліхім вокам на брата свайго і на жонку ўлоньня свайго, і на рэшту сыноў сваіх, якія засталіся [ў яго].
І паклікаў Ёнатан Давіда, і пераказаў яму ўсе гэтыя словы. І прывёў Ёнатан Давіда да Саўла, і ён быў перад абдіччам ягоным як учора і пазаўчора.