І Я зраблю з цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя тваё, і будзеш ты дабраславенствам.
БЫЦЦЁ 17:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я заключу запавет Мой паміж Мной і табой, і павялічу цябе вельмі, вельмі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і пастанаўлю запавет Мой паміж Мною і табою, і вельмі, вельмі памножу цябе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Я ўсталюю пагадненне Маё паміж Мной і табой, і павялічу цябе вельмі-вельмі». |
І Я зраблю з цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе, і ўзьвялічу імя тваё, і будзеш ты дабраславенствам.
І зраблю насеньне тваё, як пясок зямлі. Калі чалавек зможа палічыць пясок зямлі, тады і тваё насеньне палічана будзе.
У той дзень заключыў ГОСПАД з Абрамам запавет, кажучы: «Я даю гэтую зямлю насеньню твайму, ад ракі Эгіпецкай аж да вялікай ракі, ракі Эўфрат:
І вывеў яго вонкі, і сказаў: «Паглядзі на неба і палічы зоркі, калі зможаш палічыць іх». І сказаў яму: «Такім будзе насеньне тваё».
дабраслаўляючы, дабраслаўлю цябе і, памнажаючы, памножу насеньне тваё, як зоркі нябесныя і як пясок на беразе мора; і ўспадкаеміць насеньне тваё брамы ворагаў сваіх.
І Бог Усемагутны дабраславіць цябе, і зробіць цябе плодным, і памножыць цябе, і ты станешся супольнасьцю народаў,
І зьлітаваўся ГОСПАД над імі, і зьявіў літасьць, і зьвярнуўся да іх дзеля запавету Свайго з Абрагамам, Ісаакам і Якубам, і не хацеў выгубіць іх, і не адкінуў іх ад аблічча Свайго назаўсёды.
якія ёсьць Ізраільцяне, якіх ёсьць усынаўленьне, і слава, і запаветы, і даньне законаў, і служэньне, і абяцаньні,