Памножацца прыкрасьці ў тых, якія сьпяшаюцца за [богам] чужым; я ня буду выліваць ахвяры іхняй крывавай, ані імёнаў іхніх ня буду браць у вусны мае.
АСІІ 2:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я прыбяру імёны Баалаў з вуснаў яе, і яна ня будзе ўзгадваць больш імёнаў іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І адвяду імёны Ваалаў ад вуснаў яе, і ня будуць болей згадвацца імёны іхнія. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І выкіну з вуснаў яе імёны баалаў, і ўжо не будзе ўспамінаць імя іх. |
Памножацца прыкрасьці ў тых, якія сьпяшаюцца за [богам] чужым; я ня буду выліваць ахвяры іхняй крывавай, ані імёнаў іхніх ня буду браць у вусны мае.
Тады засьпяваў Майсей і сыны Ізраіля гэты сьпеў ГОСПАДУ, і сказалі, кажучы: «Засьпяваю ГОСПАДУ, бо, узьвялічваючыся, узьвялічыўлся Ён; каня і вершніка ягонага ўкінуў у мора.
I ўсё, што Я сказаў вам, захоўвайце, і імя багоў іншых ня ўзгадвайце, няхай ня будзе чуваць [яго] з вуснаў тваіх.
Вось так кажыце ім: “Богі, якія не стварылі неба і зямлю, зьнікнуць з зямлі і з-пад неба гэтага”.
«Ідзі і абвяшчай у вушы Ерусаліму, кажучы: “Гэта кажа ГОСПАД. Я памятаю міласьць маладосьці тваёй і любоў, калі ты была нарачонаю, калі ты хадзіла за Мною ў пустыні, у зямлі, якой ніхто не засявае.
І станецца ў той дзень, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Я вынішчу імёны ідалаў з зямлі, і ня будуць іх болей узгадваць, і таксама прарокаў [фальшывых] і духа нячыстага Я выганю з зямлі.
І не сябруйце з тымі народамі, якія між вамі засталіся, і ня ўзгадвайце імёны багоў іхніх, і не прысягайце імі, і не служыце ім, і не пакланяйцеся ім,
І накідалі на яго купу камянёў вялікую, якая [захавалася] да сёньняшняга дня. І адвярнуўся гнеў ГОСПАДА ад іх, таму назвалі тое месца далінаю Ахор аж да сёньня.