І трэці анёл затрубіў, і ўпала з неба вялікая зорка, якая гарыць, як паходня, і ўпала на трэцюю частку рэкаў і на крыніцы водаў,
АДКРЫЦЦЁ 9:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Трыма гэтымі была забіта трэцяя частка людзей: агнём, і дымам, і серкаю, што выходзілі з храпаў іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад гэтых трох пошасьцяў, ад вагню, дыму і серкі, што выходзілі з храпы іхняе, памерла траціна людзей; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад гэтых трох бедстваў: агню, дыму і серкі, якія шугалі з іх храпаў, – загінула трэцяя частка ўсіх людзей. |
І трэці анёл затрубіў, і ўпала з неба вялікая зорка, якая гарыць, як паходня, і ўпала на трэцюю частку рэкаў і на крыніцы водаў,
і імя зоркі называецца Палын; і трэцяя частка [водаў] сталася палынам, і шмат людзей памерла ад тых водаў, бо яны сталі горкімі.
І чацьвёрты анёл затрубіў, і былі пашкоджаная трэцяя частка сонца і трэцяя частка месяца і трэцяя частка зорак, каб трэцяя частка іх зацьмілася, і каб дзень не сьвяціў трэцюю частку сваю, і падобна ноч.
І першы анёл затрубіў, і стаўся град і агонь, зьмяшаныя з крывёю, і былі кінутыя на зямлю; і трэцяя частка дрэваў згарэла, і ўся трава зялёная згарэла.
І другі анёл затрубіў, і быццам гара вялікая, якая агнём палае, была кінутая ў мора; і трэцяя частка мора сталася крывёю,
і памерла трэцяя частка стварэньняў у моры, якія маюць душу, і трэцяя частка караблёў была зьнішчаная.
І былі разьвязаныя чатыры анёлы, якія былі падрыхтаваныя на гадзіну, і дзень, і месяц, і год, каб забіць трэцюю частку людзей.
І гэтак я ўбачыў коней у відзежы, і вершнікаў на іх, якія мелі панцыры агністыя і гіяцынтавыя, і серкавыя; і галовы ў коней, як галовы ў ільвоў, і з храпаў іхніх выходзіць агонь, і дым, і серка.
Бо ўлада іхняя — у храпах іхніх, а хвасты іхнія падобныя да зьмеяў, маюць галовы і імі робяць шкоду.