Давір меў дваццаць локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і дваццаць локцяў вышыні. І [Салямон] ашаляваў яго чыстым золатам, і [пабудаваў] ахвярнік кедровы.
АДКРЫЦЦЁ 21:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І дванаццаць брамаў — з дванаццаці пэрлінаў, кожная брама — з аднае пэрліны. І вуліца гораду — з чыстага золата, празрыстага, як шкло. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А дванаццаць брамаў - дванаццаць перлаў: кожная брама была з адной пярліны. Вуліцы горада - чыстае золата, як празрыстае шкло. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дванаццаць брам – дванаццаць перлаў; кожная брама была з аднаго перла. І вуліца горада з чыстага золата, нібы з празрыстага шкла. |
Давір меў дваццаць локцяў даўжыні, і дваццаць локцяў шырыні, і дваццаць локцяў вышыні. І [Салямон] ашаляваў яго чыстым золатам, і [пабудаваў] ахвярнік кедровы.
І жанчына была апранутая ў пурпур і кармазын, і аздобленая золатам і каштоўным камянём і пэрламі, і мела ў руцэ сваёй келіх залаты, поўны агіды і нячыстасьці распусты яе.
і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі, апрануты ў вісон, і пурпур, і кармазын, і аздоблены золатам, і каштоўным камянём, і пэрламі,
І той, які гаварыў са мною, меў трысьціну залатую, каб абмераць горад, і брамы ягоныя, і мур ягоны.
І мур быў пабудаваны з ясьпісу; а горад — з чыстага золата, падобнага да шкла чыстага.
На сярэдзіне вуліцы яго і паабапал ракі — дрэва жыцьця, якое дае плады дванаццаць разоў, даючы на кожны месяц ягоны плод; і лісьце дрэва — дзеля аздараўленьня народаў.
І перад пасадам — мора шкляное, падобнае да крышталю, і па сярэдзіне пасаду і вакол пасаду — чатыры жывёлы, поўныя вачэй спераду і ззаду.