Ты — памазаны херувім, які асланяе, і Я даў табе быць на сьвятой гары Божай, і ты хадзіў між агністых камянёў.
АДКРЫЦЦЁ 18:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі, апрануты ў вісон, і пурпур, і кармазын, і аздоблены золатам, і каштоўным камянём, і пэрламі, Біблія (пераклад В. Сёмухі) і кажучы: гора, гора табе, вялікі горад, адзеты ў вісон і парфіру і пурпуру, аздоблены золатам і камянямі каштоўнымі і жэмчугам, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і кажучы: “Гора, гора табе, вялікі гэты горад, што апрануты ў вісон і пурпур, і парфіру, і багаты золатам, дарагімі камянямі і перламі, |
Ты — памазаны херувім, які асланяе, і Я даў табе быць на сьвятой гары Божай, і ты хадзіў між агністых камянёў.
Рабуйце срэбра, рабуйце золата, бо няма канца назапашанаму і славе ўсіх рэчаў каштоўных.
І ён павёў мяне ў духу ў пустыню, і ўбачыў я жанчыну, якая сядзела на зьверы пунсовым, поўным імёнаў блюзьнерскіх, які меў сем галоваў і дзесяць рагоў.
І жанчына была апранутая ў пурпур і кармазын, і аздобленая золатам і каштоўным камянём і пэрламі, і мела ў руцэ сваёй келіх залаты, поўны агіды і нячыстасьці распусты яе.
і, гледзячы на дым ад пажару яго, крычалі, кажучы: «Што падобна да гораду вялікага?»
І сыпалі пыл на галовы свае, і крычалі, плачучы і галосячы, і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі, у якім узбагаціліся ад каштоўнасьцяў ягоных усе, хто мае караблі на моры, бо ў адну гадзіну ён спустошаны!