Тады спынілася праца пры Доме Божым, які ў Ерусаліме; і спынілася яна аж да другога году валадараньня Дарыя, валадара Пэрсаў.
АГЕЯ 2:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Зьвярніце сэрцы вашыя адгэтуль і назад, ад дваццаць чацьвёртага дня дзявятага месяца, ад дня, у які закладзеная сьвятыня ГОСПАДА, зьвярніце сэрцы вашыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Адвярнеце ж сэрца ваша на час ад гэтага дня і назад, ад дваццаць чацьвёртага дня дзявятага месяца, ад таго дня, калі закладзены быў храм Гасподні; адвярнеце сэрца ваша: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Разважце ў сэрцах вашых час ад гэтага дня і на будучыню, ад дваццаць чацвёртага дня дзевятага месяца, ад дня, калі быў пакладзены падмурак святыні Госпада; разважце ў сэрцах вашых. |
Тады спынілася праца пры Доме Божым, які ў Ерусаліме; і спынілася яна аж да другога году валадараньня Дарыя, валадара Пэрсаў.
А ў пяты год будзеце есьці плады іхнія, каб павялічыўся для вас ураджай з іх. Я — ГОСПАД, Бог ваш!
У дваццаць чацьвёрты дзень, у дзявяты месяц, у сёмы год Дарыя было слова ГОСПАДА да Агея прарока, кажучы:
А цяпер зьвярніце сэрцы вашыя адгэтуль і назад, перш, чым быў пакладзены камень на камяні ў сьвятыні ГОСПАДА.
“Рукі Зэрубабэля заклалі Дом гэты, і рукі ягоныя скончаць [яго]; і ты даведаешся, што ГОСПАД Магуцьцяў паслаў мяне да вас.
Бо [будзе] насеньне супакою, вінаграднік дасьць плод свой, і зямля дасьць ураджай свой, і неба дасьць расу сваю, і Я дам у спадчыну рэшце народу гэтага ўсё гэта.
Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Умацуйце рукі вашыя вы, якія чуеце ў дні гэтыя словы гэтыя з вуснаў прарокаў, якія былі ў дзень закладаньня Дому ГОСПАДА Магуцьцяў, сьвятыні, якую будавалі.