ІСУСА 8:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Падымі дзіду, якую трымаеш у руцэ тваёй, супраць гораду Гай, бо Я аддам яго ў рукі твае». І ўзьняў Егошуа дзіду, якая была ў руцэ ягонай, супраць гораду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады Гасподзь сказаў Ісусу: падымі дзіду, якая ў руцэ тваёй, на Гай, бо Я аддам яго ў рукі твае. Ісус падняў дзіду ў руцэ ягонай на горад. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) сказаў Госпад Ешуа: «Падымі дзіду, якую трымаеш у руцэ сваёй, супраць горада Гай, бо Я аддам яго табе». І, калі падняў ён дзіду, якая была ў руцэ яго, супраць горада, |
А ты ўзьнімі кій твой і выцягні руку тваю на мора, і расьсячы яго, і ўвойдуць сыны Ізраіля ў сярэдзіну мора па сухому.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Прыйдзі да фараона і скажы яму: “Адпусьці народ Мой, і ён будзе служыць Мне.
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Скажы Аарону: “Выцягні руку тваю з кіем тваім на ручаі, і на рэкі, і на азёры, і ўзьвядзі жабаў на зямлю Эгіпецкую”».
І Я ўмацую рамёны валадара Бабілонскага, а рамёны фараона аслаблю, і даведаюцца, што Я — ГОСПАД, калі дам меч Мой у руку валадара Бабілонскага і ён выцягне яго супраць зямлі Эгіпецкай.
і нікога не засталося ў Гаі і ў Бэтэлі, хто б не пагнаўся за Ізраілем. І пакінулі яны горад адкрытым, і гналіся за Ізраілем.
Калі ён падняў дзіду супраць гораду, людзі, якія былі ў засадзе, падняліся і пабеглі ў горад, і захапілі яго, і падпалілі яго.
А Егошуа не апускаў рукі сваёй, якую выцягнуў уверх, трымаючы дзіду, пакуль не былі выбіты ўсе жыхары Гаю.
І мы так будзем уцякаць, а вы выйдзеце з засады і захопіце горад. І аддасьць яго ГОСПАД, Бог ваш, у рукі вашыя.
А Давід сказаў Філістынцу: «Ты ідзеш на мяне з мячом, і дзідай, і шчытом, а я іду на цябе ў імя ГОСПАДА Магуцьцяў, Бога войска Ізраіля, з якога ты насьміхаўся.