ІСУСА 8:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І быў скліканы ўвесь народ, які быў у Гаі, каб даганяць іх, і яны пагналіся за імі. І гналіся за Егошуа, і адыйшліся далёка ад гораду, Біблія (пераклад В. Сёмухі) а яны клікнулі ўвесь народ, які быў у горадзе, каб гнаць іх і, гонячы Ісуса, аддаліліся ад горада; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І быў скліканы ўвесь народ, які быў у горадзе, даганяць іх, і яны пагналіся за Ізраэлем. І, калі адышлі яны далёка ад горада |
і нікога не засталося ў Гаі і ў Бэтэлі, хто б не пагнаўся за Ізраілем. І пакінулі яны горад адкрытым, і гналіся за Ізраілем.
бо гэта — духі дэманаў, якія чыняць знакі, якія зыходзяць на валадароў зямлі і ўсяго сусьвету, каб сабраць іх на вайну ў той дзень вялікі Бога Усеўладнага.
І сыны Бэн’яміна выступілі супраць народу, і адыйшліся ад гораду, і пачалі як раней забіваць ваяроў на дарогах, з якіх адна ідзе ў Бэтэль, а другая — у Гіву, і на палях, і [загінула] каля трыццаці ваяроў.