ІСУСА 3:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі народ вырушыў з намётаў сваіх, каб пераправіцца праз Ярдан, сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету, ішлі перад народам. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дык вось, калі народ рушыў ад сваіх намётаў, каб пераходзіць Ярдан, і сьвятары панесьлі каўчэг запавету перад народам, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык народ вырушыў са сваіх палатак, каб пераправіцца праз Ярдан; і святары, якія неслі каўчэг запавету, ішлі перад народам. |
І будзе, што вы памножыцеся і будзеце пладзіцца на зямлі ў тыя дні, кажа ГОСПАД. Ніхто ня будзе больш казаць: “Каўчэг запавету ГОСПАДА”, і ня прыйдзе ён на сэрца ягонае, і ня будуць памятаць пра яго, ані адчуваць яго нястачы, і больш ня будзе зроблены.
«Вазьміце кнігу Закону гэтага і палажыце яе побач Каўчэгу Запавету ГОСПАДА, Бога вашага, і будзе яна сьведкам супраць цябе.
які мае залатую кадзільню і каўчэг запавету, які абкладзены з усіх бакоў золатам, у якім залатая пасудзіна з маннай, і кій Аарона, што расквітнеў, ітабліцы запавету,
І пераправіліся вы праз Ярдан, і прыйшлі ў Ерыхон. І ваявалі супраць вас гаспадары Ерыхону, Амарэйцы, Пэрэзэі і Хананейцы, Хеты, Гіргашэі, Хівеі і Евусэі, але Я выдаў іх у рукі вашыя.
і далі загад народу: «Калі ўбачыце Каўчэг Запавету ГОСПАДА, Бога вашага, і сьвятароў з роду Левія, якія нясуць яго, вы, устаўшы, ідзіце за ім.
І сказаў сьвятарам: «Вазьміце Каўчэг Запавету і ідзіце перад народам». Яны ўзялі і пайшлі перад народам.
Егошуа, сын Нуна, паклікаў сьвятароў і сказаў ім: «Нясіце Каўчэг Запавету, а сем сьвятароў няхай нясуць сем трубаў з рагоў бараніх перад Каўчэгам ГОСПАДА».