ІСУСА 18:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсталі мужчыны, і пайшлі. І загадаў Егошуа тым, якія пайшлі апісваць зямлю, кажучы: «Абыйдзіце зямлю і апішыце яе, і вярніцеся да мяне, каб тут, у Шыло перад абліччам ГОСПАДА я кінуў дзеля вас жэрабя». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэтыя людзі ўсталі і пайшлі. А Ісус тым, якія падышлі апісваць зямлю, даў такі загад: ідзеце, абыдзеце зямлю, апішэце яе і вяртайцеся да мяне; а я тут кіну вам жэрабя перад абліччам Гасподнім, у Сіломе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І калі сабраліся мужчыны, каб ісці дзяліць зямлю, загадаў ім Ешуа, кажучы: «Абыдзіце зямлю і падзяліце яе, і вярніцеся да мяне, каб тут, у Сіло, у прысутнасці Госпада кінуў я дзеля вас жэрабя». |
І Ён кінуў для іх жэрабя, і рука Ягоная разьдзяліла [зямлю] для іх мернай вяроўкай, і яны ўспадкаемяць яе на вякі, і з пакаленьня ў пакаленьне будуць жыць на ёй».
Дык таму будзем імкнуцца да таго, што [служыць] дзеля супакою і ўзаемнага збудаваньня.
Пакаленьне сыноў Юды жэрабям атрымала [спадчыну] паводле сем'яў сваіх: да мяжы Эдому, да пустыні Сін, насупраць Нэгеву на поўдзень аж да канца паўднёвага.
І сабралася ўся грамада сыноў Ізраіля ў Шыло, і там паставілі Намёт Спатканьня, а ўжо ўся зямля была імі здабытая.
І Егошуа кінуў жэрабя перад абліччам ГОСПАДА ў Шыло, і падзяліў там Егошуа зямлю паміж сынамі Ізраіля паводле частак іхніх.
А вы падзяліце зямлю на сем частак і прынясіце [апісаньне] сюды да мяне, і я перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, кіну дзеля вас жэрабя.
І пайшлі мужчыны, і агледзелі зямлю, і апісалі яе і гарады ейныя ў кнізе, дзелячы на сем частак. І вярнуліся да Егошуа ў табар у Шыло.
І сказаў Саўл ГОСПАДУ: «Божа Ізраіля, пакажы беззаганнага». І выяўлены былі Ёнатан і Саўл, а народ выйшаў [бязьвінным].