Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 14:41 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

41 І сказаў Саўл ГОСПАДУ: «Божа Ізраіля, пакажы беззаганнага». І выяўлены былі Ёнатан і Саўл, а народ выйшаў [бязьвінным].

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

41 І сказаў Саўл: Госпадзе, Божа Ізраілеў! дай знак. І выкрытыя былі Ёнатан і Саўл, а народ выйшаў невінаваты.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

41 І запытаўся Саўл у Госпада, Бога Ізраэля: «Чаму не адказаў Ты паслугачу свайму сёння? Госпадзе, Божа Ізраэля, дай сведчанне: калі ёсць гэтая правіннасць у народзе Тваім Ізраэлі, дай урым». І выкрыты былі Ёнатан і Саўл, а народ выйшаў збаўлены.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 14:41
9 Крыжаваныя спасылкі  

і, молячыся, сказалі: «Ты, Госпадзе, Які ведаеш сэрцы ўсіх, пакажы з гэтых двух аднаго, якога Ты выбраў


І сказалі адзін аднаму: «Ха­дземце, кіньма жэрабя, і даведаемся, праз каго гэтае ліха [прыйшло] на нас». І кінулі жэрабя, і выпала жэрабя на Ёну.


Жэрабя кідаюць у заўлоньне, але ад ГОСПАДА ўсе суды яго.


І кінулі жэрабя пра іх, і ўпала жэрабя на Мацея, і ён быў далучаны да адзінаццаці апосталаў.


І сказаў ён усяму Ізраілю: «Вы станьце з аднаго боку, а я і Ёнатан, сын мой, станем з другога». І сказаў народ Саўлу: «Што добрае ў вачах тваіх, рабі».


І сказаў Саўл: «Кідайце жэрабя паміж мною і сынам маім Ёнатанам». І жэрабя выпала на Ёнатана.


Жэрабя спыняе сваркі і дзеліць між магутнымі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы