Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСУСА 18:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І зыходзіла мяжа да скраю гары, якая насупраць лагчыны Бэн-Гінном, што на поўначы даліны Рэфаімаў, і зыходзіла ў лагчыну Гінном праз схіл [гары] Евусэяў на поўдзень, і даходзіла да Эн-Рагелю,

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

потым мяжа сыходзіць да канца гары, якая перад далінаю сына Эномавага, у даліне Рэфаімаў, на поўнач і сыходзіць далінаю Энома да паўднэвага боку Евуса, і ідзе да Эн-Рагела;

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

і даходзіць да краю гары, што глядзіць на лагчыну Бэн-Гэном, якая знаходзіцца на поўначы ў крайняй частцы лагчыны Рэфаім, і сыходзіць у лагчыну Гэном ля схілу гары евусеяў на поўдзень, і даходзіць да крыніцы Рагель,

Глядзіце раздзел



ІСУСА 18:16
19 Крыжаваныя спасылкі  

А Ёнатан і Ахімаац стаялі ў Эн-Рагэлі, і прыйшла служка, і паведаміла ім [вестку], і яны пайшлі, каб паведа­міць валадару Давіду, і яны не маглі заходзіць у горад, каб ня бачылі іх.


І Філістынцы прыйшлі, і разлажыліся ў даліне Рэфаім.


І склаў у ахвяру Адонія авечак, валоў і кормных цялят каля Эвэн-Газахэлет, што каля Эн-Рагеля, і паклікаў усіх братоў сваіх, сыноў валадара, і ўсіх людзей Юды, слугаў валадара.


І апаганіў ён Тафэт, які ў даліне Бэн-Гінном, каб ужо ніхто не праводзіў сына свайго або дачку праз агонь для Малоха.


І Філістынцы прыйшлі, і азлажылі [табар] у даліне Рэфаім.


І ён кадзіў у даліне Бэн-Гінном, і спаліў сыноў сваіх у агні паводле брыдотаў тых народаў, якіх выгнаў ГОСПАД перад абліччам сыноў Ізраіля.


І ён праводзіў сыноў сваіх праз агонь у даліне Бэн-Гінном, і гадаў, і чараваў, і варажыў, і паставіў тых, якія выклікаюць мёртвых, і тых, якія выклікаюць духаў, і павялічваў учынкі ліхія ў вачах ГОСПАДА, каб гнявіць Яго.


Бо здаўна ўжо прыгатаваны Тафэт, таксама прызначаны для валадара, глыбокі і шырокі, вогнішча агню, і дрэва шмат; і подых ГОСПАДА, як струмень серкі, распаліць яго.


і скажы ім: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я гэтак разаб’ю народ гэты і горад гэты, як разьбіваецца посуд ганчара, які ня можа ўжо быць напраўлены. Будуць хаваць у Тафэце, таму што ня будзе месца на пахаваньне.


І выйдзі ў даліну Бэн-Гінном, якая пры ўваходзе ў браму Харсіт, і там будзеш абвяшчаць слова, якое Я прамоўлю табе.


Дзеля гэтага, вось, надыходзяць дні, кажа ГОСПАД, і больш ня будзе называцца месца гэтае Тафэт і даліна Бэн-Гінном, але [назавецца] Даліна забойства.


І яны пабудавалі ўзгоркі для Баала, якія ў даліне Бэн-Гіном, каб праводзіць праз агонь сыноў сваіх і дочак сваіх дзеля Малоха. Я не загадваў ім гэтага, і не прыходзіла на сэрца Маё, каб рабіць такую брыдоту і давесьці Юду да грэху”.


Сыны Юды не маглі аднак выгнаць Евусэяў, якія жылі ў Ерусаліме, і жывуць Евусэі з сынамі Юды ў Ерусаліме да сёньня.


Цэля, Элеф, Евус, іначай Ерусалім, Гібэат, Кірыят — чатырнаццаць гарадоў і вёскі іхнія. Гэта спадчына сыноў Бэн’яміна паводле сем'яў іхніх.


А сыны Бэн’яміна ня выгналі з Ерусаліму жыхароў ягоных, Евусэяў; і жы­вуць Евусэі па сёньняшні дзень разам з сынамі Бэн’яміна ў Ерусаліме.


І ваявалі сыны Юды з Ерусалімам, і захапілі яго, і выбілі яго вострывам мяча, а горад спалілі агнём.


Але зяць не паддаўся намовам ягоным, і адразу выбраўся ў дарогу, і прыйшоў у Евус, значыць у Ерусалім, і [былі] ў яго два аслы асядланыя, і наложніца з ім.