I застаўся моцным лук ягоны, і ўмацаваліся рамёны рук ягоных — ад рук Магутнага Якубавага, адтуль Пастыр, Скала Ізраіля;
ІСУСА 17:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але ты пайдзі на гару і выкарчуй лес, і будуць твае межы ягоныя. І ты выганіш Хананейцаў, хоць маюць яны калясьніцы жалезныя і хоць яны моцныя». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і гара будзе твая, і лес гэты; ты расьцярэбіш яго, і ён будзе твой да самага канца яго; бо ты выганіш Хананэяў, хоць у іх калясьніцы жалезныя, і хоць яны моцныя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але ты пайдзі на гару, і высечы яе для сябе, і расчысці месца на пасяленне; і ты зможаш пашырыць межы твае, калі выганіш хананеяў, якія маюць жалезныя калясніцы і з’яўляюцца моцнымі». |
I застаўся моцным лук ягоны, і ўмацаваліся рамёны рук ягоных — ад рук Магутнага Якубавага, адтуль Пастыр, Скала Ізраіля;
Прыгажосьць ягоная — як першароднага быка, і рогі ягоныя — як рогі аднарога, імі ён збадае народы аж да канца зямлі. Такія дзясяткі тысячаў Эфраіма, і такія тысячы Манасы».
так што, маючы пэўнасьць, мы кажам: «Госпад мне ўспамога, і не спалохаюся, што зробіць мне чалавек?».
Усіх, што жывуць у гарадах ад Лібану аж да Місрэфот-Маіму на захад, усіх Сідонцаў Я выганю перад абліччам сыноў Ізраіля. Толькі жэрабям падзялі зямлю ў спадчыну між сынамі Ізраіля, як Я загадаў табе.
З вяршыні гары заварочвала мяжа да крыніцы Мэ-Нэфтаах і вяла да гарадоў гары Эфрон, і заварочвала мяжа да Баалы або Кірыят-Ярыму.
І сказаў Егошуа дому Язэпа, Эфраіму і Манасе, кажучы: «Ты — народ вялікі і мужны, ня будзе ў цябе адна толькі частка.
І вызначылі Кадэш у Галілеі на гары Нэфталі, Сыхем на гары Эфраіма, і Кірыят-Арбу або Хеўрон на гары Юды.
Быў адзін чалавек у Раматаіме, Цуфіт з гары Эфраіма, імем Элькана, сын Ерахама, сына Элігу, сына Таку, сына Цуфа, Эфрацянін.