Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСУСА 14:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

бо ад сыноў Язэпа выйшлі два пакаленьні: Манасы і Эфраіма, а лявітам ня дадзена на ўласнасьць зямлі, а толькі гарады на жыцьцё і пашы пры гарадах для статкаў іхніх і маёмасьці іхняй.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

бо ад сыноў Язэпавых пайшлі два племі: Манасіінае і Яфрэмавае: таму яны і не далі лявітам часткі ў зямлі, а толькі гарады на жыхарства з прадмесьцямі іх пад быдла іхняе і дзеля выгодаў іхніх.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

але ад сыноў Язэпа выйшлі два пакаленні: Манасы і Эфраіма, і левіты не атрымалі ніякай часткі на зямлі, акрамя гарадоў на жыццё і іх прыгарадаў для таго, каб пасвіць сваю жывёлу і статкі.

Глядзіце раздзел



ІСУСА 14:4
13 Крыжаваныя спасылкі  

I назваў Язэп імя першароднага Манаса, бо [казаў:] «Даў мне Бог забыцца ўсе цяжкасьці мае і ўвесь дом бацькі майго».


А імя другога назваў Эфраім, бо казаў: «Распладзіў мяне Бог у зямлі нядолі маёй».


I нарадзіліся ў Язэпа ў зямлі Эгіпецкай Манаса і Эфраім, якіх нарадзіла яму Аснат, дачка Паты-Пэра, сьвятара з Ону.


I сталася пасьля падзеяў гэтых, і сказалі Язэпу: «Вось, бацька твой хворы». I ён узяў двух сыноў сваіх з сабою, Манасу і Эфраіма.


I цяпер два сыны твае, што нарадзіліся табе ў зямлі Эгіпецкай, да прыходу майго да цябе ў Эгіпет, яны — мае; Эфраім і Манаса, як Рубэн і Сымон, будуць мае.


А нашчадкі твае, якіх ты нарадзіў пасьля іх, будуць твае. Паводле імёнаў братоў сваіх будуць яны называцца ў спадчыне сваёй.


І паслаў Эзэкія да ўсяго Ізраіля і Юды, і таксама напісаў лісты да Эфраіма і Манасы, каб яны прыйшлі ў Дом ГОСПАДА ў Ерусалім спраўляць Пасху для ГОСПАДА, Бога Ізраіля.


Сыны Язэпа паводле сем'яў іхніх: Манаса і Эфраім.


І ўспадкаемілі гэта сыны Язэпа: Манаса і Эфраім.